В средней школе № 4 торжественно открыли музей 5-го военного городка

Важное Общество

Гісторыя, якую захавалі

У СШ 4 урачыста адкрылі музей 5-га ваеннага гарадка

У жніўні мінулага года споў­нілася 40 гадоў з дня ўтварэння воінскай часці 29492 32-й ракетнай дывізіі. З 1978 па 1993 год яна дыслацыравалася ў Паставах. На ўрачыстай сустрэчы, прымеркаванай да гэтай юбілейнай даты, актыўна абмяркоўвалася ідэя стварэння музея гарадка. Тады яшчэ толькі планавалі рамонт памяшкання, дзе ён размесціцца.

2 кастрычніка 2019 года. У адным з будынкаў СШ № 4 надзвычай гаманліва і шматлюдна. Тут амаль поўны склад савета ветэранаў 32-й ракетнай дывізіі, прадстаўнікі раённай улады, кіраўніцтва школы, педагогі, навучэнцы ваенна-патрыятычнага класа. Абстаноўка хвалюючая і ўрачыстая. Музей, пра які былыя вайскоўцы марылі амаль 10 гадоў, упершыню расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў.

Памяшканне ўтульнае і з густам аформленае. Па ўсім яго перыметры размешчаны шматлікія інфармацыйныя стэнды. Цэнтральны з іх прысвечаны 32-й Херсонскай Чырванасцяжнай дывізіі імя маршала Савецкага Саюза Дзмітрыя Усцінава. На працягу 33 гадоў, з 1960-га па 1993-ці, у Паставах размяшчаліся яе штаб, часці і падраздзяленні.

Асобны стэнд расказвае пра першага камандзіра гэтай дывізіі — удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёра Савецкай Арміі, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР, ініцыятара і актыўнага ўдзельніка будаўніцтва пастаўскай СШ №4 Вячаслава Франтова. Шмат чаго можна даведацца пра стварэнне ракетных войскаў стратэгічнага назначэння, дзейнасць савета ветэранаў-ракетчыкаў і інш.

Сярод экспанатаў музея шмат рэчаў, пра прызначэнне якіх далёкія ад арміі людзі могуць толькі здагадвацца. Таму іх суправадзілі подпісамі. Тут, напрыклад, можна ўбачыць рулявую машынку ракеты Р-12У і скрыню для спецключоў. Побач на паліцах — тэхнічныя сродкі сувязі і прапаганды 1960-х гадоў (тэлефоны, гучнагаварыцель і іншыя), шматлікія ваенныя ўзнагароды, кнігі, фотаздымкі…

Асабліва шмат сіл у стварэнне музея ўклала кіраўнік праекта «Ствараем гісторыю разам» СШ №4 Наталія Федаровіч. Ужо два гады яна разам са школьнікамі вывучае гісторыю ўстановы, былога 5-га ваеннага  гарадка. Летась Наталія Вітальеўна наведала Маскву — пабывала ў школе №498, дзе ўжо створаны музей 32-й ракетнай дывізіі, сустрэлася з вайскоўцамі-ветэранамі. Яны падарылі пастаўскаму музею першыя экспанаты.

(Працяг матэрыяла чытайце на 4-ай старонцы № 84 газеты “Пастаўскі край” ад 19 астрычніка 2019 г.)

Тэкст і фота Іны Сняжковай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.