Возле фермы в д. Волохи ОАО «Хотилы-Агро» ликвидировали старую скважину

Экология

Для чысціні вады

Зірнуўшы на кукурузнае поле каля фермы ў Волахах ААТ «Хацілы-агра», можна было падумаць, што вядуцца пошукі карысных выкапняў або каштоўнасцей: выкапаны катлаван, працуюць людзі.

Сітуацыю патлумачыў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя  Мікалай Лысёнак: «Ідзе тампаніраванне старой свідравіны. Яна была ўведзена ў дзеянне ў 1975 годзе, вада з яе падавалася на ферму. Як і ў любога збудавання, у свідравіны закончыўся тэрмін эксплуатацыі: знасіліся фільтры, у чыстыя артэзіянскія воды стаў трапляць пясок. Перш чым прыступіць да ліквідацыі, правялі спецыяльнае даследаванне (каратаж), каб вызначыць, якая глыбіня свідравіны, стан абсаднай калоны, дакладней — яе сценак. Пасля такой свое­асаблівай рэвізіі было прынята рашэнне свідравіну больш не выкарыстоўваць. Працэдура ліквідацыі і называецца тампаніраваннем».

У аб’екта ёсць пашпарт, які захоўваўся ў РУП «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі». У ім указаны асноўныя даныя: калі свідравіна была прабурана, яе глыбіня, ваданосныя сасуды, магутнасць фільтраў.

Тампаніраванне вялі работнікі мінскай фірмы «Исток­ЭнергоСтрой». Яны ў спецыяльныя бочкі адкачалі ваду, з паўгадзіны хларыравалі і зноў запусцілі для прамыўкі і абеззаражвання водазабору. Пасля адкачалі канчаткова і прыступілі да ўкладкі паміж трубой і сценкай спецыяльнай падушкі з вязкага раствору з розных сумесей: спачатку засыпалі мыты хларыраваны ваданосны пясок, затым паклалі цэментны мост, на яго — раствор з гліністага парашку, а наверх — зноў цэментны мост. Абсадную трубу абрэзалі, а грунт разраўнялі. Такая тэхналогія аптымальна ахоўвае ваданосныя жылы ад забруджвання. Працэдура нятанная. Але кіраўніцтва ААТ «Хацілы-­агра» на першы план ставіць якасць вады, таму і выдаткавала немалыя сродкі на тампаніраванне старой свідравіны і бурэнне новай.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.