«Все здесь дорого сердцу!» Талантливые поставские поэты и писатели на творческом вечере «Город моей судьбы»

Культура

Горад майго лёсу

2019 год запомніцца пастаўчанам многімі падзеямі. Самая значная з іх – 610-годдзе горада. Яго маляўнічыя куточкі ва ўсе часы апявалі ў сваіх творах мясцовыя паэты. А колькі прызнанняў у любові напісалі сучаснікі! Найбольш таленавітых, чые прозвішчы ва ўсіх на слыху, работнікі раённага Дома культуры запрасілі на творчую вечарыну «Горад майго лёсу».

Слухаючы сачыненне «Моя малая родина — мой маленький мир» вучаніцы 11 класа гімназіі Дар’і Дрозд, прысутныя ў думках прайшліся па вуліцах Пастаў, пабывалі ў гістарычных мясцінах, палюбаваліся ракой Мядзелкай. Работа Дашы заняла 1-е месца ў раённым конкурсе, арганізаваным раённай арганізацыяй «Белай Русі», і 2-е — у абласным. Бягучы год вельмі насычаны для дзяўчыны. На міжнароднай алімпіядзе «Беларусь—Расія: духоўная агуль­насць» і прадметнай алімпіядзе па рускай мове і літаратуры Дар’я заняла 2-е месца. Запомніўся ёй і праект Белдзяржуніверсітэта «Студэнт журфака на тыдзень», калі была магчымасць на працягу 5 дзён папрысутнічаць на лекцыях, паўдзельнічаць у розных мерапрыемствах факультэта. У жніўні трапіла на «Скарынаўскія дні ў Полацку» і ў конкурсе рытараў у намінацыі «Дэбаты» заняла 3-е месца. Марыць паступіць на факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ.

Напярэдадні юбілею горада райвыканкамам быў аб’яўлены конкурс творчых работ, прысвечаных Паставам. У намінацыі «Найлепшы верш» дыплом I ступені ўручаны Святлане Аліхвер з Ляхаўшчыны.

Прыкіпела душой да Пастаў і Святлана Мядзведзева, якая з далёкага Санкт-Пецярбурга на летні перыяд прыязджае ў маленькую вёсачку Дашкі, што ў Камайскім сельсавеце. За верш «Вальс юбілейны» напісаны да юбілею горада, Святлана Рыгораўна ўзнагароджана дыпломам III ступені. Аўтар марыць пра тое, каб твор быў пакладзены на музыку, над чым і паабяцаў папрацаваць кіраўнік хору ветэранаў Павел Рагіня.

Ірыну Гутар мама навучыла чытаць па раённай газеце. У 7 гадоў дзяўчынка напісала свае першыя вершы. У 2 класе ўжо
ўдзельнічала ў літаратурным конкурсе, які праводзіла бібліятэка, і атрымала ў падарунак відэакасету. Сёння Ірына (зараз яе прозвішча Протас) выхоўвае маленькага сына і па-ранейшаму піша вершы.

У Наталіі Карнілавай першы верш пра Паставы нарадзіўся 30 гадоў таму. Алег Жаўноў напісаў да яго музыку. А ўвогуле паэтычных твораў у паэтэсы, прысвечаных роднаму гораду, больш за сотню.

Пра ўласную творчасць і тое, што на яе натхняе, апавядалі Вольга Лісіцкая, Марына Кавалёнак. Яркімі ўспамінамі пра дзяцінства, юнацтва падзяліўся і Ігар Пракаповіч. Ён таксама прэзентаваў кніжкі пра Паставы, даследчыкаў роднага краю, дапаможнік для вучняў 6 класа для заняткаў на факультатыве «Спадчына».

Поўны матэрыял чытайце на 6-ай старонцы № 81 газеты “Пастаўскі край” ад 9 кастрычніка 2018 г.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.