«Вы выбрали одну из самых непростых профессий…» День учителя в Поставах

Главное Образование

Свята ведаў, інтэлекту і таленту

Так ахарактарызавала Дзень настаўніка Алена Слядзеўская — вядучая мерапрыемства, якое з гэтай нагоды прайшло ў раённым Доме культуры.

На яго сабраліся прадстаўнікі ўсіх навучальных і дашкольных устаноў раёна,  ветэраны педагагічнай працы. У фае яны віншавалі адно аднаго з надыходзячым святам, абменьваліся думкамі. Глядзельная зала Дома культуры была поўнай.

Ад імя раённай улады педагогаў Пастаўшчыны вітаў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў.

— Вы выбралі адну з самых няпростых прафесій, — гаварыў Юрый Мікалаевіч. — На вас ляжыць адказнасць за самае дарагое — дзяцей. Настаўнік — ключавая фігура ў грамадстве. Каб быць педагогам, недастаткова мець адпаведную адукацыю, трэба займацца самаразвіццём, прымяняць найноўшыя методыкі, асвойваць новыя стандарты адукацыі, быць наватарам. Развіваецца навукова-тэхнічны прагрэс, розныя рэформы перажывае сістэма адукацыі. Ваша ж роля ў выхаванні падрастаючага пакалення застаецца нязменнай. Сённяшні настаўнік — мабільны, крэатыўны і ў той жа час такі, як і раней, — добры, чулы, інтэлігентны, любіць дзяцей і свой прадмет. Педагогі Пастаўшчыны могуць ганарыцца вынікамі сваёй работы — кожны год маем высокі працэнт паступлення выпускнікоў школ у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Найлепшым настаўнікам Юрый Кісялёў уручыў Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў і Падзякі старшыні райвыканкама.

Аляксандр Кашырын уручыў Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь настаўніку геаграфіі Варапаеўскай СШ Аляксандру Гарнаму і настаўніку фізічнай культуры і здароўя СШ №3 Аляксандру Вавінскаму. Амаль 70 чалавек атрымалі Ганаровыя граматы аддзела па адукацыі райвыканкама. А музычны падарунак падрыхтавалі ўдзельнікі народнай эстраднай групы «25 плюс-мінус», тэатра эстраднай песні «Свет і музыка», вакальнай студыі «Славія» і ўзорнай цыркавой студыі «Каскад», паветраныя гімнасткі Вераніка Татыржа і Арына Захарыч, салісты Ганна Казлоўская, Арсеній Леўшын, Ганна Антух, Мікалай Пашкевіч, Аляксандр Апанасевіч, выхаванцы дзіцячага сада «Рамонак».

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.