12 ноября начинается досрочное голосование за кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания РБ седьмого созыва

Выборы-2019

Можна і датэрмінова

Згодна з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, у аўторак, 12 лістапада, пачынаецца датэрміновае галасаванне.

Яно прадоўжыцца да 16 лістапада. У гэты перыяд участковыя выбарчыя камісіі будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Датэрмінова аддаць свой голас могуць тыя, у каго не атрымліваецца прыйсці на выбарчы ўчастак у дзень выбараў. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычыны гэтага  не патрабуецца. Бюлетэнь выдаецца выбаршчыку на падставе пашпарта, вадзіцельскага пасведчання, ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), пенсійнага пасведчання (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі), службовага пасведчання дзяржаўнага служачага, даведкі органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт).

— Датэрміновае галасаванне — агульнапрыняты еўрапейскі вопыт, — гаварыў старшыня Пастаўскай акруговай выбарчай камісіі №30 Георгій Касцень. — Яно эфектыўнае і зручнае для выбаршчыкаў, бо бываюць розныя прычыны, па якіх яны не могуць прыйсці на выбарчы ўчастак у дзень выбараў.

Выбарчыя камісіі гатовы да работы. На ўчастках размешчаны стэнды з інфармацыяй пра межы выбарчага ўчастка, кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, памятка для маладых выбаршчыкаў і многае іншае. Устаноўлены кабінкі для галасавання.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.