23 октября в Витебской государственной академии ветеринарной медицины прошел слет молодых специалистов АПК

Сельское хозяйство

Выбралі вёску

Галоўны ветурач ААТ «Янавіца-агра» Крысціна Пузырова (Фота «Віцьбічы»)

23 кастрычніка ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны прайшоў злёт маладых спецыялістаў аграпрамысловага комплексу ўсіх рэгіёнаў вобласці. Сярод яго ўдзельнікаў былі і прадстаўнікі Пастаўшчыны — галоўны ветурач ААТ «Янавіца-агра» Крысціна Пузырова і заатэхнік ААТ «Хацілы-агра» Веніямін Буча.

— На гэта мерапрыемства я ехала з асаблівай радасцю і хваляваннем, — гаварыла Крысціна. — Пяць гадоў вучобы ў акадэміі надоўга застануцца ў памяці. З настальгіяй пахадзіла па калідорах, заглянула ва аўдыторыі. На злёт сабралася больш за 80 чалавек — тых, хто для жыцця і працы выбраў вёску.

На сустрэчы самыя актыўныя маладыя спецыялісты вобласці атрымалі граматы Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, аблвыканкама і абкама прафсаюза работнікаў АПК. Сярод узнагароджаных і Крысціна Пузырова.

Веніямін Буча ў мінулым годзе закончыў аграрны каледж Віцебскай ветакадэміі і вярнуўся на радзіму. Хоць на фермах ААТ «Хацілы-агра» ўтрымліваецца больш за 6 000 галоў, працаваць у такой моцнай гаспадарцы намнога лягчэй, чым у адстаючых. Веніямін адказвае за ўтрыманне і біркаванне жывёлы, складае для яе рацыёны, сочыць за іх збалансаванасцю.

— Ад сустрэчы засталося шмат прыемных уражанняў, — расказваў хлопец. — Шмат гаварылі пра ўмовы і аплату працы маладых спецыялістаў, сацыяльныя гарантыі і выплаты, прававую абарону і многае іншае. Убачыўся з тымі, з кім вучыўся. Насычанай была культурная праграма.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.