Вы спрашивали — мы отвечаем: изменение в расписании автобуса «Поставы—Сосновщина»

Общество

Скарэкціраваны графік руху аўтобуса

З кожным годам скарачаецца колькасць жыхароў сельскай мясцовасці. Адпаведна, змяншаецца і пасажырапаток, а затраты транспартнікаў павялічваюцца. Паколькі ўсе прыгарадныя аўтобусныя маршруты ў раёне стратныя, кіраўніцтва ўчастка г. Паставы філіяла «АТП №16 г. Глыбокае» вымушана праводзіць іх аптымізацыю. Вось і па маршруце «Паставы—Сасноўшчына» аўтобус раней курсіраваў кожны дзень, а цяпер — толькі ў аўторак, чацвер і нядзелю. Менавіта на гэтыя дні вяскоўцы і плануюць свае паездкі ў райцэнтр. Праўда, такі графік задаволіў не ўсіх. Жыхарка вёскі Курды звярнулася ў райвыканкам з пісьмом, якое ўтрымлівала просьбу арганізаваць даезд аўтобусам у Паставы ў пятніцу, матывуючы тым, што ў гэты дзень працуе гарадская лазня і некаторыя вяскоўцы жадаюць карыстацца яе паслугамі.

Зварот грамадзянкі быў накіраваны на рэагаванне начальніку ўчастка г. Паставы філіяла «АТП № 16 г. Глыбокае» Сяргею Крыштафовічу. Ім прынята наступнае рашэнне: з 15 лістапада аўтобус «Паставы—Сасноўшчына»  будзе курсіраваць па аўторках, пятніцах і нядзелях з заездам у Калееўцы (да гэтага ён хадзіў праз Кубаркі, але там няма пасажыраў). Расклад руху па гадзінах застаўся ранейшым. Такім чынам, просьба заяўніцы задаволена.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.