Для председателей первичных профорганизаций работников культуры, информации, спорта и туризма Поставщины огранизовали семинар-практикум

Общество

Вучыліся лідары

Завяршаецца справаздачна-выбарная кампанія ў прафсаюзных арганізацыях. У многіх абнавіўся склад прафкамітэтаў, выбраны новыя лідары, якім ёсць чаму павучыцца. Старшыні пярвічных прафарганізацый работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Пастаўшчыны нядаўна былі запрошаны на семінар-практыкум, які прайшоў на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі. Яго правялі старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава і інспектар працы Марына Андронава.

Яны азнаёмілі прысутных са зменамі ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь, засяродзілі ўвагу на метадах планавання і вядзенні дакументацыі, пытаннях падрыхтоўкі статыстычнай справаздачнасці, дзейнасці грамадскіх інспектараў працы, правядзенні маніторынгаў. Разгледжаны таксама асноўныя кірункі работы прафсаюзных арганізацый, ажыццяўленне імі кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы, выкананнем умоў калектыўнага дагавора. Удзельнікі семінара-практыкума папоўнілі свае веды, абмяняліся вопытам, атрымалі кампетэнтныя адказы на пытанні. Вынікі семінара падвяла старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Валянціна Друсь.

Марына Андронава ўручыла пасведчанні грамадскага інспектара Андрэю Янушу, які адказвае за захаванне тэхнікі бяспекі ў Пастаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сіс­тэме, і старшыні пярвічкі гэтай арганізацыі Ірыне Жукян. Затым прадстаўнікі абласной прафсаюзнай арганізацыі правялі маніторынг работы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.