Акция «Во славу общей Победы»: забор земли в деревне Василины

75 лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков

Васілінскія падпольшчыкі не забытыя

У Пастаўскім раённым краязнаўчым музеі захоўваюцца пашпарты ўсіх воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр вайны. Два з іх пад адзіным нумарам 6166 на мінулым тыдні наведалі ўдзельнікі міжнароднай акцыі памяці «На славу агульнай Перамогі». Яны зрабілі забор зямлі для агульнай раённай капсулы, якая 9 мая наступнага года разам з іншымі будзе змешчана ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску для вечнай малітоўнай памяці.

За чатырохзначнай лічбай — пахаванні на грама­дзянскіх могілках у вёсцы Васіліны. Тым, хто змагаўся супраць ворага, удзячнымі нашчадкамі ўстаноўлены помнікі. На адным значацца Грынько Дзмітрый Васільевіч, Грынько Соф’я Антонаўна, Брэ­скі Лявон Антонавіч, Касцень Уладзімір Андрэевіч і Рая (без прозвішча). Яны былі расстраляны фашыстамі 14 жніўня 1942 года. На другой пліце прозвішчы 16 чалавек, якія загінулі 2 чэрвеня 1942 года. Кожнае пахаванне захоўвае сваю гісторыю.

— У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Васілінах актыўна дзейнічала камсамольска-маладзёжнае падполле, — расказвала дырэктар музея Таццяна Гарошка. — Мясцовыя камсамольцы Мяфодзій Лысёнак, Ніл Лысёнак, Аляксандр Павініч пасля няўдалай спробы трапіць у рады Чырвонай арміі вярнуліся дадому і разам з мясцовай моладдзю пачалі падпольную дзей­насць, накіраваную на барацьбу з фашыстамі. У рады падпольшчыкаў уступалі не толькі маладыя хлопцы і дзяўчаты, але і бацькі некаторых з іх.

Камсамольцы праводзілі агітацыйна-прапагандысцкую работу сярод насельніцтва, арганізоўвалі дыверсіі і тэрарыстычныя акты: палілі масты, псавалі тэлефонную і тэлеграфную сувязь. Восенню 1941 года падпольшчыкі знішчылі трох здраднікаў. Вясной 1942-га яшчэ больш актывізаваліся. На дарозе Варапаева—Паставы зрабілі засаду паліцаям, якія накіроўваліся да вяскоўцаў, каб прымусіць тых выкон­ваць лесапастаўкі. У выніку некалькіх нямецкіх паслугачоў забілі, астатнія паўцякалі. Пераапрануўшыся ў іх форму,  Аляксандр Павініч, Мяфо­дзій і Ніл Лысёнкі з’явіліся ў лясніцтве «Азяркі». Там яны знішчылі дакументы, якія сведчылі пра запазычанасць сялян па нарыхтоўцы драўніны, і папярэдзілі ляснічага, каб той устрымліваўся ад арганізацыі нарыхтовак лесу для нямецкай улады.

Дзеянні патрыётаў раззлавалі немцаў, і тыя арганізавалі аблаву. Арганізатары падполля былі папярэджаны і паспелі пакінуць вёску. Яны накіраваліся ў партызанскі атрад. Прынеслі туды 2 аўтаматы, кулямёт, 14 вінтовак. Тыя, хто застаўся ў вёсцы, вялі небяспечную барацьбу. Немцы заслалі да падпольшчыкаў свайго агента, які, скарыстаўшыся даверам юных змагароў, падрыхтаваў для іх пастку. 2 чэрвеня 1942 года падраздзяленне жандармерыі ўварвалася ў Васіліны і арыштавала патрыётаў (іх прозвішчы спецслужбам былі добра вядомыя).

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.