Александр Адамчук — один из 7 срочников, отслуживших в 1-м радиотехническом центре войск ВВС и ПВО

Безопасность

Буду з радасцю ўспамінаць службу

У гэтым месяцы з тэрміновай ваеннай службы, якую праходзілі ў 1-м радыётэхнічным цэнтры войск ВПС і СПА, у запас звальняюцца 7 ваеннаслужачых. Па словах намесніка начальніка падраздзялення па ідэалагічнай рабоце Сяргея Цеплякова, усе без выключэння праявілі сябе з найлепшага боку.

За добрасумленнае стаўленне да службы радавых Аляксандра Адамчука, Андрэя Астапчука, Аляксандра Святлічнага, Арцёма Турлая, малодшых сяржантаў Уладзіслава Баева, Дзмітрыя Мычко і яфрэйтара Мікіту Пілецкага камандаванне неаднойчы заахвочвала дадатковымі суткамі да водпуску, дзённымі звальненнямі, а іх бацькам накіравала падзячныя лісты. Пяць салдат бясплатна атрымалі адну з вадзіцельскіх катэгорый («В», «С» ці «D»), усе сем набылі ваенную спецыяльнасць. Скарыстацца сваёй у далейшым жыцці плануе Ула­дзіслаў Баеў, застаўшыся служыць па кантракце. 

Якраз сёння развітваецца з армейскім жыццём і таварышамі па зброі Аляксандр Адамчук. Зусім хутка яго чакаюць цёплыя сустрэчы і абдымкі з роднымі і сябрамі, з якімі будзе дзяліцца ўспамінамі пра службу. А ўзгадаць яму ёсць што. Такімі насычанымі і карыснымі армейскімі буднямі можа пахваліцца не кожны салдат. Хлопец родам з Магілёва, там жа скончыў прафтэхкаледж па спецыяльнасці «Повар-кандытар», да службы працаваў у кафэ. Армейскае жыццё Аляксандра распачалося ў 72-м аб’яднаным вучэбным цэнтры, дзе на пряцягу шасці месяцаў удасканальваў набытую ў цывільным жыцці прафесію. Вучэбку скончыў на «выдатна». Сваё майстэрства пацвердзіў на высокім узроўні — падчас V Армейскіх міжнародных гульняў «АрМІ-2019», якія прахо­дзілі на тэрыторыі ажно дзесяці дзяржаў. Іх ­удзельнікамі сталі 39 краін. Беларусь ­удзель­нічала ў 18 конкурсах і па іх выніках заняла 4-е агульнае месца ў турнірнай табліцы спаборніцтва.

— Армія дала мне шмат: магчымасць удасканальвацца ў прафесіі, пабываць у суседняй Расіі, падарыла цікавыя знаёмствы як з суайчыннікамі, так і з прадстаўнікамі армій іншых краін. Я стаў больш дысцыплінаваным і ўпэўненым ва ўласных сілах, — падсумаваў суразмоўца. — Буду ўспамінаць службу і саслужыўцаў з радасцю.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.