Алина и Витольд Януковичи из д. Петровичи отметят бриллиантовую свадьбу — 60 лет совместной жизни

Общество

Даражэй за ўсе брыльянты

На днях у рэдакцыю «ПК» зайшлі дзве жанчыны. Дзве родныя сястры хацелі праз газету павіншаваць сваіх бацькоў з 60-годдзем сумеснага жыцця. Мы не ўтрымаліся і распыталі пастаўчанак пра іх бацькоў: так рэдка сустрэнеш пары, якія адзначаюць брыльянтавае вяселле!

На жаль, з таго часу здароўя ў іх не прыбавілася. У гаспадара, якому ўжо 86 гадоў, яшчэ ў 2000-м з’явіліся сур’ёзныя праблемы з сэрцам. Дочкі перакананыя: у тым, што ён і сёння атуляе ўсіх сваёй дабрынёй і клопатам, заслуга іх мамы.

Аліна і Вітольд Януковічы ўсё жыццё адпрацавалі ў калгасе. Вітольд Альбінавіч шмат гадоў шчыраваў трактарыстам і быў узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы, яго здымак доўга ўпрыгожваў мясцовую Дошку гонару. Аліна Іванаўна паспявала прысвячаць час і любімым заняткам — начамі шыла адзенне і дочкам, і многім вясковым модніцам.

Брыльянтавае вяселле сям’я адзначыць у коле самых блізкіх людзей. Акрамя дачок, радуюць сваімі поспехамі трое ўнукаў, двое праўнукаў. Яны любяць слухаць гісторыі пра ранейшае жыццё, якое так моцна адрознівалася ад сучаснага. 

— Бацькі ўспаміналі: распісаліся яны 18 кастрычніка і… разышліся па дамах, — усміхалася Алена Брэ­ская. — Тата пайшоў да сябе, а мама — да сябе. Разам пачалі жыць пасля шлюбу ў касцёле. Яго ўзялі 14 лістапада ў Параф’янаве Докшыцкага раёна. 

Што хацелі б пажадаць дочкі сваім брыльянтавым юбілярам у такі знакавы дзень? У адказ на гэты пытанне яны сталі… змахваць слёзы. Часта блішчэлі яны  ў жанчын і падчас размовы. Адчувалася, як многа бацькі для іх значаць, што татава і матчына любоў, апека даражэй за любыя брыльянты.

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.