Бригада «одного окна» района электросетей делает деревни Поставщины светлее и комфортнее для жителей

Общество

Заўсёды пад напружаннем працуе брыгада «аднаго акна» раёна электрасетак.

Вулічнае асвятленне ў сельскай мясцовасці ўключаецца ў кастрычніку. З гэтага часу пачынаецца і найбольш інтэнсіўная работа па абслугоўванні ліхтароў. Справа ў тым, што вулічнае асвятленне ў вёсках працуе толькі ў асенне-зімовы перыяд. З красавіка па кастрычнік, калі светлавы дзень даўжэйшы, па заяўках сельвыканкамаў яно адключаецца. Пры ўключэнні восенню выяўляецца, што дзесьці адсырэў фотаэлемент, збіўся таймер, перагарэла лямпачка. Людзі звяртаюцца да мясцовай улады, і яна падае заяўку ў раён электрасетак. Тут складаюць маршрут брыгады.

— На тэрыторыі 10 сельсаветаў раёна ў 327 населеных пунктах функцыянуюць каля 2000 ліхтароў, — расказваў начальнік раёна электрасетак Аляксандр Скрыцкі. — Каб іх падключыць, трэба правесці работы на 425 трансфарматарных пад­станцыях, якія знаходзяцца адна ад адной на адлегласці некалькіх кіламетраў. Нават з дапамогай іншых брыгад на падключэнне ўсіх затрачваюцца 2-3 тыдні. Пасля гэтага персанал прыступае да замены лямпачак у ліхтарах.

На работы толькі ў адным буйным сельсавеце патрабуецца некалькі дзён. Ухіліць няспраў­насці адначасова па ўсім раёне немагчыма. Тэрмін выканання заяўкі складае да 15 дзён. За мінулы месяц брыгада Уладзіміра Весялова замяніла лямпачкі і правяла рамонтныя работы ў Варапаеўскім, Казлоўшчынскім і Лынтупскім сельсаветах.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.