Фильм «Поставы ТВ» про уборочную кампанию в ОАО «Камайский-агро» удостоен диплома III степени

Сельское хозяйство

Журналісцкая ніва таксама дае ўсходы

У гэтым у чарговы раз пераканаліся ўдзельнікі рэспубліканскага творчага конкурсу на найлепшае асвятленне ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах уборачнай кампаніі «Жніво: і хлебам з’яднаныя».

Сёлета на конкурс было даслана 86 творчых работ, 78 з іх накіравалі рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі, 8 — рэспубліканскія. Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў творчага спаборніцтва адбылася ў сталічным Доме прэсы напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Сярод найлепшых журналісцкіх матэрыялаў — аўтарская работа галоўнага рэдактара «Паставы ТБ» Юліі Лазікевіч. У намінацыі «Найлепшыя аўтарскія матэрыялы (відэасюжэты, рэпартажы, спецыяльныя праекты), якія выйшлі ў эфір рэгіянальных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ», яе фільм «Уборочная страда в ОАО «Камайский-агро» ўдастоены дыплома ІІІ ступені.

— У цэнтры ўвагі — нястомныя працаўнікі вёскі, іх жыццё і шчырая адданасць зямлі. Менавіта дзякуючы ім яна становіцца ўрадлівай, а мы маем хлеб на сталах. Пра такіх людзей заўсёды хочацца пісаць душэўна, цікава, — расказвала Юлія Лазікевіч. — Шчыра кажучы, асаблівых надзей на перамогу не было, бо аналагічную ўзнагароду атрымала летась. Таму чарговы поспех надзвычай парадаваў. Асабліва ўдзячная свайму калектыву, бо толькі разам мы можам многае.

Усхваляць у сваіх выпусках лю­дзей працы калектыў мясцовага тэлебачання плануе і надалей. Тым больш што на гэта падчас урачыстай цырымоніі нацэльвалі журналістаў першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Павел Лёгкі і намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыла. Яны пажадалі асвятляць жніво так, каб па якасці матэрыялаў перасягнуць узровень гэтага года, пісаць сэрцам, сур’ёзна і ўзважана.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.