История Поставского казачьего отдела. Районный краеведческий музей приглашает посмотреть новую экспозицию

Безопасность

А будні ў казакоў такія…

Пастаўскі краязнаўчы музей запрашае паглядзець новую экспазіцыю

30 лістапада 2006 года пачалася гісторыя Пастаўскага казацкага аддзела. Ужо даўно нікога з гараджан не здзіўляюць людзі ў незвычайнай для вайскоўцаў форме на царкоўных і розных масавых мерапрыемствах, у патрулях і рэйдах разам з супрацоўнікамі ДАІ. Казакі ніколі не адмаўляюцца выступіць у школах ці правесці выхаваўчую работу з моладдзю.

Усе 13 гадоў дзейнасць аддзела асвячае і раёнка. Пастаўскі атаман Аляксандр Зазулін беражліва захоўваў кожную газету, у якой пісалася пра дзейнасць казакоў. Адна да адной складваў граматы, падзякі раённай улады, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, іншых структур і арганізацый. Назбіралася і фатаграфій, якія адлюстроўваюць самыя яркія моманты з жыцця казакоў, медалёў, знакаў, пасведчанняў… Таму з’явілася ідэя аб’яднаць іх у адну экспазіцыю. Яе адкрыццё адбылося 5 лістапада ў выставачнай зале ў падвальных памяшканнях палаца Тызенгаўзаў.

Першую экскурсію для наведвальнікаў правяла супрацоўніца раённага краязнаўчага музея Валянціна Друсь. Асноўная ўвага была засяроджана на фотаздымках. Назвы іх тэматычных блокаў гавораць самі за сябе: «Праваахоўная дзейнасць. Прадстаўнікі казацкага аддзела на выбарчых участках», «Прывядзенне да прысягі новых казакоў», «Дабрачынная дзейнасць», «Супрацоўніцтва з Царквой».

Экспазіцыя даступная для прагляду на працягу месяца. На канікулах яе ўжо наведалі школьнікі.

Тэкст і фота Іны Сняжковай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.