Накануне Дня Октябрьской революции сдан в эксплуатацию 60-квартирный жилой дом по улице Зеленой, 25

Общество

Ключы ад кватэр у падарунак

У нашай краіне штогод да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі прынята адкрываць розныя аб’екты. Сёлета напярэдадні гэтай гістарычнай даты ў Паставах здадзены ў эсплуатацыю 60-кватэрны жылы дом па вуліцы Зялёнай, 25.

Улічваючы актуальнасць жыллёвага пытання, такі падарунак узрадаваў не адну сям’ю. Дарэчы, 42 з іх — мнагадзетныя. Некаторыя ўжо паспелі справіць наваселлі.

— Плошча дома складае 3 тысячы 586 метраў квадратных. Будаваўся ён па паўторна прымененым праекце. Гэта значыць, што пры ўзвядзенні шматпавярхоўкі выкарыстана гатовае праектнае рашэнне, зацверджанае Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Беларусі, якое “прывязалі” да дзеючай забудовы. Такі падыход дазволіў зрабіць таннейшым кошт квадратнага метра. У выніку замест праектнага кошту 1 200 рублёў фактычны склаў 906, — паведаміў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Сяргей Шамовіч. — Цалкам добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.

Шматкватэрны дом стаў 4 па ліку ў раёне новай забудовы мікрараёна 6 гарадка. Як правіла, шчаслівымі ўласнікамі кватэр у гэтым маляўнічым месцы райцэнтра становяцца мнагадзетныя сем’і. Таму ў апошнія гады надзвычай востра паўстала пытанне будаўніцтва тут дзіцячага садка. І нарэшце яно вырашана: менш чым праз месяц прыступяць да ўзвядзення дашкольнай установы на 95 месцаў. Прыблізна праз год яна стане вялікай падмогай  для многіх бацькоў, якія кожную раніцу змогуць адводзіць сваіх дзетак у садок побач з домам. Адкрыццё сацыяльна значнага аб’екта стане чарговым падарункам да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.