«Комсомол — это жизнь». В Поставах отметили День рождения комсомола

Общество

Вярнуліся ў маладосць

У Дзень нараджэння камсамола, 29 кастрычніка, у беларускай зале рэстарана «Світанак» ракой ліліся ўспаміны — за кубкам духмянага чаю старэйшае пакаленне ўзгадвала камсамольскае юнацтва, дзялілася з актывістамі БРСМ сваім каласальным жыццёвым вопытам.

На сустрэчу з моладдзю запрасілі былых камсамольскіх лідараў, якія ў свой час былі камсоргамі і сакратарамі класаў, школ, навучальных устаноў, калгасаў, раёна. Мадэрыравала сустрэчу навуковы супрацоўнік раённага края­знаўчага музея Кацярына Куракова. Яна ўзгадала гісторыю УЛКСМ, якая бярэ свой пачатак у 1918 годзе. Тады на Усерасійскім з’ездзе саюзаў рабочай і сялянскай моладзі было абвешчана аб стварэнні камсамола, які потым стаў масавай грамадскай арганізацыяй. Камсамольцы заўсёды былі там, дзе Радзіме патрабаваліся іх маладзёжны запал, моц, бадзёрасць і адданасць. Яны ставілі партыйныя і дзяржаўныя інтарэсы вышэй за асабістыя, адыгралі значную ролю ў перамозе над фашызмам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Правапераемнікам Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі сёння з’яўляецца грамадская арганізацыя «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», якая была створана 6 верасня 2002 года шляхам зліцця двух найбуйнейшых маладзёжных аб’яднанняў — Беларускага патрыятычнага саюза моладзі і Беларускага саюза моладзі. Пасля кароткай даведкі вядучая мерапрыемства запрасіла ветэранаў камсамольскага руху падзяліцца ўспамінамі з прысутнымі, што тыя з задавальненнем і зрабілі.

Маладосць Мілоны Андрэеўны Салаўёвай прыпала на нялёгкія пасляваенныя гады, калі Радзіме як паветра былі неабходныя гарачыя сэрцы юнакоў і дзяўчат, каб адраджаць краіну з руін, аднаўляць народную гаспадарку.

Складанасцей хапала, але ўсе яны пераадольваліся. Не абыходзілася і без кур’ёзных выпадкаў. Выступоўца з усмешкай успамінала, як маці не адпускала сына ў школу фабрычна-заводскага навучання (у тыя гады вялася вялікая работа па працоўнай мабілізацыі моладзі ў школы ФЗН). І толькі пасля таго як хлопец сказаў, што ажэніцца з нейкай маладзіцай і прывядзе яе ў бацькоўскі дом, была вымушана «капітуляваць». Потым Мілона Андрэеўна выпадкова сустрэ­ла маладога чалавека ў Мінску, дзе ён жыў і працаваў. І той вельмі дзякаваў ёй за падораную магчымасць змяніць жыццё ў лепшы бок.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.