На «Дожинках» руководитель ОАО «Курополье-агро» Владимир Костень получил сертификат на приобретение трактора «Беларус-82.1»

Сельское хозяйство

Сялянскай мудрасцю кіруецца

Сёлета на абласных «Дажынках», кіраўніку ААТ «Кураполле-­агра» Уладзіміру Касцяню за асабісты ўклад у правядзенне ўсіх тэхналагічных цыклаў па вытворчасці сельгаспрадукцыі быў уручаны сертыфікат на набыццё трактара «Беларус-82.1» для гаспадаркі.

Пачынаючы з 2013 года, плошчы сельгасугоддзяў «Кураполля-агра» павялічыліся ледзь не ўдвая і цяпер складаюць 9 479 гектараў. Гэта звязана з далучэннем да іх полаўскіх і андронаўскіх земляў.  5 879 гектараў займае паша.

Ула­дзімір Уладзіміравіч Касцень, закончыўшы Вілейскае прафтэхвучылішча, вярнуўся ў былы калгас «Ленінскі шлях». З 1987 года працаваў там інжынерам. У 1992-м закончыў Вялікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут, а ў 1998-м назначаны начальнікам андронаўскага аддзялення. У 2007 годзе быў выбраны старшынёй СПК «Адроны». З сакавіка 2011-га — намеснік дырэктара ААТ «Кураполле-агра».

У 2017 годзе Уладзіміру Касцяню было прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Пастаўшчыны». Калектыў ААТ «Кураполле-агра» ўзначаліў летась. Вынікі работы на той час не вельмі радавалі. А сёлетні год прынёс пэўныя набыткі. Зерневых і зернебабовых з кожнага гектара атрымалі ў сярэднім па 29,2 цэнтнера, што на 8,2 цэнтнера больш, чым у  мінулым годзе. Намалочана 5 408 тон зерня (у 2018-м мелі толькі 1 925 тон).

На фермах гаспадаркі ўтрымліваецца больш за 4 000 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку амаль 1 500 кароў. За 9 месяцаў бягучага года атрымана 1 562 цяляці, што амаль на 500 галоў больш, чым летась. За ўсімі лічбамі — найперш сялянская мудрасць кіраўніка, уменне знайсці агульную мову з падначаленымі і іх старанне.

Анна Анішкевіч
Фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.