На Поставщине завершается вакцинация против гриппа: медики планируют привить 40% населения района

Здравоохранение

Я прышчэпкі не баюся

На Пастаўшчыне завяршаецца вакцынацыя супраць грыпу. У бягучым эпідэмічным сезоне медыкі плануюць прышчапіць 40% насельніцтва раёна (14 060 чалавек).

Традыцыйна 75% ад агульнай колькасці прышчэпленых складуць тыя, хто ўваходзіць у групу рызыкі. Гэта дзеці да 17 гадоў, пенсіянеры пасля 65-ці, людзі, што пакутуюць ад любых хранічных захворванняў, цяжарныя жанчыны. Вакцына для іх бясплатная. Імунізацыя праводзіцца ва ўсіх амбулаторна-паліклінічных арганізацыях цэнтральнай раённай бальніцы. Выкарыстоўваецца вакцына расійскай вытворчасці «Грыпол плюс». Яна добра пераносіцца, пабочных эфектаў не зафіксавана.

Па стане на сярэдзіну лістапада за бюджэтныя сродкі прышчэплена 9 300 чалавек, яшчэ 2 100 — за грошы прадпрыемстваў і арганізацый, — паведаміла загадчыца аддзела эпідэміялогіі райЦГЭ Людміла Сафронава.Сёлета платная імунізацыя супраць грыпу праведзена ў 57 калектывах раёна. Найбольш актыўнау ААТ «Хацілыагра», ПГУП «Пастаўскі мэблевы цэнтр», лясгасе, філіяле «Віцебскаблпаліва», на заводзе «Паставымэбля», малаказаводзе, «Мегабудгандлі».

Медыкі канстатуюць, што ў апошнія гады, дзякуючы масавай імунізацыі, захворванне на грып і вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, дарэчы, як і колькасць ускладненняў, у нашым раёне значна знізілася. Перасталі закрывацца на каранцін школы і дзіцячыя садкі.

Завяршыць кампанію па вакцынапрафілактыцы плануецца да 1 снежня. Прышчапіцца за ўласныя сродкі (вакцына каштуе 6 рублёў 89 капеек) могуць усе жадаючыя. Для гэтага неабходна звярнуцца ў Пастаўскую ЦРБ.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.