«Нарушения есть, но их быстро исправляют». Совместный рейд РОЧС, УКС и энергоинспекции по стройплощадкам района

Безопасность

Не пакараць, а навучыць

Пажарная бяспека будпляцовак раёна знаходзіцца пад пільным кантролем зацікаўленых службаў. Каб высветліць, наколькі дасканала на іх выконваюцца неабходныя патрабаванні, прадстаўнікі РАНС, упраўлення па капітальным будаўніцтве райвыканкама і раённай энергаінспекцыі рэгулярна праводзяць сумесныя рэйды. Да аднаго з іх далучыліся і мясцовыя журналісты.

Першы прыпынак рэйдавай групы — вуліца Савецкая, 73, у райцэнтры. Тут работнікі ДКУАБП «Рассвет Пастаў­скі» ўзводзяць морг. Работа на аб’екце кіпіць, завяршыць яе плануюць да канца года. Але візіцёраў цікавіць не ступень гатоўнасці будынка, а стан пажарнай бяспекі на тэрыторыі будаўнічага гарадка. Таму, мінаючы галоўны аб’ект, накіроўваюцца ў бытоўку, дзе старанна правяраюць стан печкі, электраправодкі, аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, разетак. Таксама звяртаюць увагу на прыгоднасць бытавога памяшкання для выкарыстання, наяўнасць вогнетушыцеляў, іх колькасць і тэрмін службы. У ходзе агляду інспектары ўказваюць на выяўленыя парушэнні.

— Выправім! — запэўнівае галоўны інжынер «Рассвета Пастаўскага» Славамір Кухальскі.

Мэта такіх мерапрыемстваў заключаецца не столькі ў выяўленні парушэнняў, колькі ў прафілактыцы непажаданых выпадкаў. Вось і зараз інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксандр Іршонак правёў інструктаж з работнікамі, нагадаў правілы бяспечных паводзін на працы і дома, азнаёміў з аператыўнай пажарнай абстаноўкай у раёне.

Наведала рэйдавая група ў той дзень і будпляцоўку малочнатаварнага комплексу ў Волахах.

— Рэйды носяць папераджальна-прафілактычны характар, — падсумаваў першы намеснік начальніка РАНС Віталій Ожаль. — Будаўнічыя пляцоўкі наведваем у тым ліку і па вечарах, каб праверыць, ці ахоўваюцца аб’екты. Парушэнні ёсць, але пасля заўваг яны хутка выпраўляюцца.

 Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.