Олег Земченок из д. Париж принял диаконское посвящение от епископа Олега Буткевича

Духовность

Яшчэ адзін наш зямляк стаў святаром

У кастрычніку споўнілася 20 гадоў, як была ўтворана Віцебская дыяцэзія. Падарункам да юбілею стала пасвячэнне ў святары двух дыяканаў — Уладзіслава Шарковіча і Алега Зямчонка, ураджэнцаў Міёр і Парыжа нашага раёна.

Ксёндз Алег вучыўся ў духоўных семінарыях у Пінску і Санкт-Пецярбургу. 28 красавіка 2019 года, у свята Божай Міласэрнасці, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску прыняў дыяканскае пасвячэнне з рук біскупа Алега Буткевіча. Душпастырскую практыку праходзіў у катэдральнай парафіі ў Віцебску. Пасля пасвячэння накіраваны вікарыем у гэту ж парафію.

А ўсяго з адраджэнням духоўнага жыцця на Пастаўшчыне (пасля 1990 года) пакліканне да святарства адчулі больш за 10 нашых землякоў, 5 з іх — з Лынтуп.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.