Педагоги Поставской гимназии поделились с коллегами инновационными подходами в образовании

Главное Образование

Дзяліліся навацыйным вопытам

20 лістапада сваімі напрацоўкамі ўдалага выкарыстання навацыйных падыходаў  у адукацыйным працэсе дзяліліся педагогі Пастаўскай гімназіі, на базе якой адбыўся абласны семінар.

Вітаў дырэктараў гімназій Віцебшчыны — метавіта з імі дзяліліся вопытам пастаўскія калегі — начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Кашырын.

— Прыблізна палова выпускнікоў 9-х класаў працягвае адукацыю ў каледжах, дзе набывае рабочую спецыяльнасць. Рынак працы паказвае, што ў нашай краіне назіраецца дэфіцыт рабочых рук, — расказваў Аляксандр Кашырын. — У раёне дзейнічаюць 2 прафнакіраваныя класы — педагагічны і аграрны. Усяго профільным навучаннем ахоплена 76% навучэнцаў. У трох навучальных установах райцэнтра дзейнічаюць міжшкольныя факультатывы па геаграфіі, матэматыцы, хіміі, рускай і беларускай мовах. У перспектыве плануецца найбольшую ўвагу надаваць прадметам фізіка-матэматычнага цыклу.

Пра тое, якія захады па ўкараненні навацыйнай дзейнасці робяцца непасрэдна ў гімназіі, паведаміў яе кіраўнік Славамір Каранеўскі. Ён адзначыў, што ўпраўленне такой дзейнасцю з’яўляецца адным з галоўных напрамкаў стратэгіі развіцця навучальнай установы. Усе навацыі накіраваны на павышэнне якасці адукацыі, а іх выкарыстанне ў навучальным працэсе дазваляе падрыхтаваць эрудыраванага, творчага і кампетэнтнага выпускніка, які стане канкурэнтаздольным і запатрабаваным у сучасным высокатэхналагічным свеце. Памочнікамі настаўнікаў у дасягненні гэтай мэты служаць разнастайная аргтэхніка, інтэрактыўныя дошкі, мультымедыйная ўстаноўка, відэакамера, мультыборды.

 

Сумясціць тэорыю з практыкай кіраўнікам гімназій вобласці прапанавалі падчас майстар-класаў. У кабінеце геаграфіі настаўніца хіміі і біялогіі Ірына Доўнар расказала пра свой вопыт стварэння лэпбукаў. Гэта своеасаблівыя кніжачкі-шпаргалкі для вучняў. Іх яны робяць уласнаручна, што спрыяе развіццю творчасці, лепшаму засваенню матэрыялу, дазваляе хутка яго паўтарыць. Свой тэзісны канспект па тэме семінара стварылі і яго ўдзельнікі.

Тым часам у кабінеце інфарматыкі іх калегі спасцігалі прамудрасці работы з інтэрактыўнымі электроннымі сродкамі, якія ў навучальным працэсе выкарыстоўвае настаўніца англійскай мовы Юлія Дашкевіч. У іх ліку — сэрвіс Web 2.0, сацыяльныя сеткі, праграма для стварэння прэзентацый Sway і інш. Напрыканцы новаспечаным «вучням» прапанавалі стварыць анлайн-прэзентацыю ў сэрвісе Emaze.

Падводзячы вынікі семінара, яго кіраўнік — начальнік цэнтра кіруючых кадраў, спецыялістаў адукацыі і інавацыйнай адукацыі Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Таццяна Арэхава — адзначыла, што ўбачанае перавысіла ўсе яе чаканні.

Завяршылася сустрэча агляднай экскурсіяй па цэнтры горада.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

2 комментария по теме “Педагоги Поставской гимназии поделились с коллегами инновационными подходами в образовании

  1. Добрый день! Сейчас проверили отображение сайта с нескольких устройств (ПК, ноутбук, смартфон). Все нормально загружается и ничего не мешает просмотру информации на сайте. Напишите мне на почту nattnalei1985@ya.ru каким браузером вы пользуетесь, пришлите скриншот или фото вашего экрана. Возможно у вас выбран неверный режим отображения сайта, отсюда и проблемы. Будем разбираться)))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. Уважаемая редакция. Кто вам делал сайт? Синяя полоса, которая находится под так называемой «шапкой» с названием сайта, занимает половину экрана на моём ноутбуке. Для текста и фотографий остаётся узкая полоска, что крайне неудобно. Из-за этого не хочется лишний раз заходить на сайт. Нельзя ли сделать эту синюю полосу уже хотя бы наполовину?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.