Поставский лесхоз считает фотоловушки эффективным способом борьбы с нарушителями закона в лесах

Экология

Асцярожна: вас здымаюць

Камеры відэаназірання ў нас ужо не навінка. Яны ўстаноўлены ў многіх дзяржаўных установах, вялікіх магазінах, прыватных гандлёвых кропках, нават ля некаторых пад’ездаў шматпавярховак, у дварах дамоў грамадзян. Таму зламыснікі ў такіх месцах часцей за ўсё свае паводзіны кантралююць. А вось у лесе, думаючы, што ніхто іх не бачыць, нярэдка займаюцца браканьерствам, арганізуюць нелегальныя міні-заводы па вырабе самагону, незаконна высякаюць дрэвы, ствараюць несанкцыянаваныя звалкі. Толькі памыляюцца. Пастаўскі лясгас ужо даўно расстаўляе ў лясах фотапасткі. Яны — эфектыўны спосаб барацьбы з парушальнікамі закону.

За 10 месяцаў бягучага года работнікамі лясной аховы з дапамогай сродкаў фотафіксацыі ўдалося выявіць 11 правапарушэнняў прыроднага заканадаўства, — расказваў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Аляксандр Іванькоў. — Больш за ўсё прыцягнутых да адказнасці — за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. Вынесена 6 пастаноў аб накладанні адміністрацыйнага пакарання, у тым ліку за незаконную нарыхтоўку бярозавага соку, дроў. Трапілі ў аб’ектыў камеры і тыя, хто вывозіў у дзяржаўны лясны фонд бытавое смецце. Гэтым летам з-за пажаранебяспечнай абстаноўкі ў раёне была ўведзена забарона на наведванне лясоў. Аднак многія гэта праігнаравалі. У выніку да адміністрацыйнай адказнасці за наведванне лясоў у час забароны прыцягнута 7 чалавек, 6 выяўлена з дапамогай камеры фотафіксацыі.

Фотапастка звычайна добра замаскіравана, працуе ў аўтаномным рэжыме і здымае пасля таго, як спрацуе датчык руху. Яна не баіцца ні дажджу, ні ветру, ні марозу. Дзякуючы высокай якасці адлюстравання можна добра разгледзець не толькі нумар аўтамабіля, які трапіў на камеру,  але і твар парушальніка. Здымкі ў рэжыме рэальнага часу перадаюцца ММS-паведамленнем на тэлефон або электронную пошту супрацоўніка лясгаса.


Зламысніка ўдаецца затрымаць па гарачых слядах.


Хутка калядныя і навагоднія святы. Як і кожны год, знойдуцца тыя, каму захочацца прынесці ў дом елку прама з лесу. Асцерагайцеся: вас зафіксуюць, і свята можа быць сапсаваным.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.