Путина в рыбхозе «Новинки» завершилась. В этом году она принесла 155 тонн продукции

Важное

Пуціна прынесла 1 155 тон рыбы

Рыбу вельмі люблю. Але не марскую і не рачную, а вырашчаную ў рыбгасе «Навінкі». Гэтым летам час ад часу думала: такая засуха, у якіх умовах расце карп, таўсталобік, ці будзе што рэалізоўваць спажыўцам?

— Вады ў сажалках сапраўды не хапала, — расказваў дырэктар рыбгаса Аляксандр Ліхаманаў. — Калі раней штучныя вадаёмы запаўняліся самацёкам, то ў гэтым годзе помпы не выключаліся на працягу ўсяго лета. Ваду пампавалі з ракі, якая працякае за 2 кіламетры ад вадаёмаў. Дзве сажалкі наогул не выкарыстоўвалі. Кожны месяц расходы на гэта складалі амаль 30 тысяч рублёў.

Але іншага выйсця не было. Тым не менш ужо трэці год цану на сваю прадукцыю не падыма­юць, бо імкнуцца выконваць задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам краіны па павелічэнні вытворчасці і спажывання рыбы, якая з’яўляецца вельмі карыснай для здароўя. Гэта добры сродак для прафілактыкі трамбозу, атэрасклерозу, хвароб сэрца, сасудаў, рыба насычае арганізм бялкамі, амінакіслотамі, мінеральнымі рэчывамі. На жаль, не ўсе гэта веда­юць.

Пуціна — сезон масавай лоўлі рыбы — завяршылася.
Сёлета яна прынесла 1 155 тон прадукцыі (летась было 1 142 тоны).

Уладанні рыбгаса рас­кінуліся амаль на 1 000 гектараў, падзеленых на сажалкі, кожная з якіх мае сваё прызначэнне. Асноўныя плошчы — пад нагульнымі, у якіх карп, таўсталобік, шчупак, амур рас­туць, жыруюць, каб потым трапіць на стол спажыўцоў. 

Рыбгас «Навінкі» на працягу чатырох гадоў лі­дзіруе сярод рыбаводчых арганізацый як вобласці, так і краіны. Прадукцыйнасць працы тут у 2,5 раза вышэй за сярэднюю па Дэпартаменце меліярацыі, у які ўваходзяць рыбгасы.

Анна Анішкевіч
Фота Антона Чаляя



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.