Районная газета «ПК» помогала старшеклассникам в подготовке к поступлению на журфак

Общество

Быў такі праект, і я да яго спрычынілася

Юбілейны для раённай газеты год яшчэ працягваецца, і я нарэшце выконваю абяцанае: пішу, як у свой час дапамагала старшакласнікам у падрыхтоўцы да паступлення на журфак.

Успаміны пра гэта абу­джаюць у ва мне дзіўныя пачуцці, нязмушана вяртаюць у гады, асмелюся так сказаць, творчай актыўнасці. Мне здаецца, работа ў газеце і прадугледжвае такое, каб дзяліцца набытым вопытам з тымі, хто мае ў гэтым патрэбу. У маім выпадку — гэта старшакласнікі. У сваіх допісах яны прасілі дапамогі, як правіла, цікавіліся, якія тэмы выбраць для заметак. На той час я як загадчык аддзела пісьмаў уважліва ўчытвалася ў кожны ліст, не пакідала іх без адказу: да каго звярталася пісьмова, іншым тэлефанавала. Разбіралі напісанае, разам выпраўлялі недакладнасці, вызначаліся з новымі тэмамі.

Аўтары і самі прыходзілі ў рэдакцыю. І першым, хто сур’ёзна загаварыў пра сваю мару ­стаць журналістам, быў Ягор Найдовіч, вучань СШ №1. Юнак прынёс невялікую заметку, якую надрукавалі ў газеце. Пазней былі больш глыбокія па змесце, грунтоўныя і цікавыя допісы. У іх ён паведамляў пра школьныя справы, стасункі з равеснікамі. Звяртаўся і да праблемных тэм, якія турбавалі моладзь. Ягор паступіў у Белдзяржуніверсітэт. Я і сёння не кажу пра тое, што гэта цалкам мая заслуга. Хутчэй за ўсё, справа ў тым, што таленавітая вучнёўская моладзь к таму часу актыўна шукала свой шлях у прафесію. Адно за другім па характарыстыкі-рэкамендацыі сталі прыходзіць выпускнікі школ, і рэдакцыя з задавальненнем іх давала. Прафесійныя журналісты адчувалі: змена падрасла, яна абавязкова павінна атрымаць фундаментальныя веды. Юнкоры, здаецца, гэта адчувалі і яшчэ больш актыўна супрацоўнічалі з выданнем: пісалі артыкулы, удзельнічалі ў стварэнні газетных старонак, іншы раз прысутнічалі на рэдакцыйных мерапрыемствах. Мы, журналісты, шчыра радаваліся кожнаму чарговаму паступленню. А спіс павялічваўся: Ягор Найдовіч, Надзея Махнюк, Леанід Лекарэвіч, Кацярына Кашырына, Аляксандр Латыш, Наталля Кашырына, Ірына Заяц, Вераніка Філановіч, Васіль Паршута, Ксенія Федаронак, Кацярына Собаль, Дар’я Баранава, Вольга Пасіяк, Вікторыя Герасімава, Дар’я Пронька, Маргарыта Дзяхцяр, Іна Сняжкова…

Інфармацыя пра абітурыентаў (а потым і студэнтаў і выпускнікоў) разносілася па горадзе, бо мы пра гэта пастаянна пісалі. А яшчэ рэдакцыя праводзіла сустрэчы ў працоўных калектывах, школах, пасля якіх старшакласнікі яшчэ больш «актыўнічалі»: з’яўляліся новыя аўтары. Праўда, некаторыя з іх потым самастойна паступалі ў ВНУ без накіраванняў рэдакцыі. Зімой і ўлетку, падчас канікулаў, у «Пастаўскім краі» ладзіліся сустрэчы студэнтаў і няштатных аўтараў, якія збіраліся пасту­паць на факультэт журналістыкі. Яны праходзілі цікава: моладзь дыскутавала, набіралася вопыту, праводзіліся свайго роду майстар-класы. Многія студэнты праходзілі практыку ў сваёй раёнцы, і гэты факт садзейнічаў прапагандзе прафесіі журналіста.

Атрымаўшы адукацыю, яны раілі нам, як змяніць дызайн газеты, зрабіць яе сучаснай, а па фотасправе пакідалі калектыву напісаныя на лекцыях канспекты. Не парывалі сувязі з намі, уладкаваўшыся пасля вучобы на працу: тэлефанавалі, заходзілі ў рэдакцыю. Калегі часам заўважалі: «Твае вучні». Чуць такое было прыемна. Але толькі на свой рахунак ніякіх заслуг не запісвала, бо да справы меў дачыненне ўвесь калектыў, і ў першую чаргу галоўны рэдактар.

Галіна Пішч 
Фота з архіва рэдакцыі



Tagged

1 комментарий по теме “Районная газета «ПК» помогала старшеклассникам в подготовке к поступлению на журфак

  1. Большое спасибо за старт в профессию, за опыт, советы!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.