Условия для участниц отборочных туров Национального конкурса красоты «Мисс Беларусь-2020»

Общество

Кастынг будучых «міс»

Фото носит иллюстративный характер (из открытых источников)

Як мы ўжо паведамлялі на старонках «ПК», неўзабаве па ўсёй краіне пачнуцца адборачныя туры для ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь», які пройдзе вясной наступнага года. Ёсць шанц паўдзельнічаць у ім і ў пастаўчанак.

Калі вам ад 18 да 24 гадоў уключна, ваш рост не менш за 174 сантыметры, вы маеце актыўную жыццёвую пазіцыю, з’яўляецеся грамадзянкай Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываеце на яе тэрыторыі, не знаходзіцеся ў шлюбе і не маеце дзяцей, прыходзьце 23 лістапада ў 12.00 на кастынг у раённы Дом культуры. Пры сабе неабходна мець пашпарт і туфлі на высокіх абцасах. Апрануцца лепш у адзенне, якое падкрэслівае фігуру (пажадана ў чорную майку і чорныя легінсы), валасы — сабраць у хвост. Дапушчальны лёгкі карэкціруючы макіяж, пры якім у членаў журы павінна скласціся ўражанне, што ён наогул адсутнічае. Вітаецца таксама мінімум упрыгажэнняў.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.