«В добрый путь!» 72 призывников из Поставского района торжественно проводили в армию

Правовое поле

Шчырыя словы і музычныя падарункі гучалі ў сераду ў адрас будучых ваеннаслужачых

6 лістапада 72 прызыўнікі з нашага раёна атрымалі ў ваенкамаце павесткі на кантрольнае медыцынскае асведчанне і адпраўку ў войскі, а таксама былі запрошаныя ў канцэртную залу па вуліцы Чырвонаармейскай на Дзень прызыўніка, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы іх праводзілі ў армію.

Першым з наказам на дарогу да юнакоў звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў. Ён адзначыў, што служба ў арміі — істотная і адказная падзея, якая пакідае ў жыцці кожнага юнака значны след.

Сваё бласлаўленне і шчырыя словы прызыўнікам адрасавалі ваенны камісар раёна Мікалай Кулік, былы ваеннаслужачы, а зараз кіраўнік раённага мала­дзёжнага ваенна-спартыўнага клуба «Азімут» Сяргей Сядых, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы протаіерэй Валерый Пашкевіч. Яны выказалі ўпэўненасць, што армія стане для юнакоў выдатнай школай жыцця і мужнасці.

Ад імя бацькоў да новага папаўнення беларускай арміі звярнуўся дырэктар СШ №2 Аляксандр Кузняцоў. Служыць адпраўляецца і яго сын Станіслаў. Малады чалавек сёлета скончыў Віцебскую ветэрынарную акадэмію, працуе на мясцовым малаказаводзе.

Цудоўныя мастацкія нумары прысутным падарылі ўдзельнікі эстраднай вакальнай студыі «Славія», навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза, Кацярына Галяк, Наталля Танана, Лада Аляксеева і Юлія Галяш. А райкам БРСМ уручыў хлопцам, якія ўваходзяць у склад саюзнай моладзі, партфелі прызыўніка.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.