В Поставской ЦРБ пополнились ряды БРСМовцев и выбран новый лидер первички

Общество

І новага лідара выбралі

14 лістапада адбыўся чарговы сход членаў пярвічнай арганізацыі БРСМ Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. На парадку дня: выбранне сакратара пярвічкі, уручэнне актывістам і навічкам суполкі падарункаў і членскіх білетаў маладзёжнай арганізацыі.

У склад пярвічкі БРСМ уваходзіць 51 медык. Да нядаўняга часу іх дзейнасць каардынавала Вікторыя Сеніна. Нядаўна яна нарадзіла і зараз знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да трох гадоў. На ролю новага лідара першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская і намеснік галоўнага ўрача ЦРБ па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Алег Дарафееў, якія прысутнічалі на сустрэчы, прапанавалі кандыдатуру Анжэлы Валадзько. За яе прагаласавалі аднагалосна.

Пад апладысменты калег новыя члены пярвічкі Крысціна Шорац, Лі­дзія Чарнічэнка, Марыя Кулюшына і Анжэла Валадзько атрымалі білеты БРСМ. А найбольш актыўная моладзь суполкі, якая была задзейнічана ў перапісе насельніцтва, рабоце інфармацыйных груп і выбарчай кампаніі ў парламент, — падарункі ад раённага камітэта БРСМ.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.