«Воспоминания лились рекой». Встреча ветеранов ОАО «Новоселки-Лучай» стала традицией

Важное Сельское хозяйство

Навасёлкаўскай традыцыі жыць!

У мінулым годзе ў Навасёлках пасля рэканструкцыі адкрылася абноўленае кафэ «На набярэжнай». Першымі адпачыць у ім кіраўніцтва гаспадаркі запрасіла ветэранаў працы. Тады дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрый Шымчык паабяцаў, што такія сустрэчы будуць ладзіцца рэгулярна. І стрымаў слова.

Напрыканцы кастрычніка больш за 90 чалавек з ліку былых жывёлаводаў, механізатараў, паляводаў, спецыялістаў сабраліся зноў у прыгожай зале кафэ. Некаторыя прыйшлі, здаецца, ледзь не з апошніх сіл, каб толькі не прапусціць магчымасці сустрэцца з тымі, з кім раней працавалі, успомніць гады маладосці. Вечар так і назвалі «Как молоды мы были».

Кіраўніцтва гаспадаркі арганізавала падвоз ветэранаў з лучайскага, цешалаўскага, коўзанскага, старадворскага аддзяленняў, мясцовыя дабіраліся сваім ходам, кагосьці прывозілі або падводзілі родныя. Жанчыны ў прыгожых сукенках, з прычоскамі, мужчыны — у касцюмах. Шчырыя прывітанні, моцныя абдымкі, пацалункі і слёзы радасці. Іх не хавалі нават мужчыны.

 

Вечар пачаўся з хвіліны маўчання, якой ушанавалі памяць тых, хто адышоў у вечнасць пасля мінулай сустрэчы. Сярод іх і былы старшыня сельгаспрадпрыемства Алег Адольфавіч Валодзька. А затым увазе прысутных прапанавалі фільм, кадры якога вярнулі ў гады станаўлення гаспадаркі. На многіх з іх госці пазнавалі сябе — маладых, прыгожых, бадзёрых.

Канцэртнымі нумарамі парадавалі Злата Ярашэвіч, Марыя Лібоза, Надзея Рамановіч, Наталія Сцегніенка. А як хораша спявалі самі госці! Гучалі песні іх маладосці, задорныя прыпеўкі. Затым, забыўшыся на гады і хваробы, пусціліся ў танцы. Акампаніраваў Аляксей Конанаў. Не ўтрымліваўся і даставаў з кішэні губны гармонік Іван Маслюк, а потым і баян у рукі ўзяў.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.