Выборы-2019. Многодетная семья Лысковых воспользовалась возможностью проголосовать досрочно

Выборы-2019 Главное

На ўчастак – усёй сям’ёй

У аўторак у Беларусі распачалося датэрміновае галасаванне на выбарах у парламент. Завершыцца яно сёння. Аддаць свой голас датэрмінова імкнуцца, як правіла, тыя, хто па нейкіх прычынах не зможа прыйсці на ўчастак у асноўны дзень галасавання — 17 лістапада.

Магчымасцю прагаласаваць датэрмінова скарысталася і мнагадзетная сям’я Лысковых. На ўчастак для галасавання №56 па Пастаўскай выбарчай акрузе, размешчаны ў памяшканні Юнькаўскага сельскага выканаўчага камітэта, 13 лістапада яна прыйшла поўным складам.

— Разлічваем, што кандыдат у дэпутаты, за якога прагаласавалі, будзе дзейнічаць у інтарэсах свайго электарата, садзейнічаць паляпшэнню якасці нашага жыцця і ўсёй краіны ў цэлым, — гаварылі Яўгеній і Алена Лысковы. — Мы ніколі не застаёмся ў баку ад палітычнага жыцця краіны, упэўненыя, што прыняць удзел у выбарах — грамадзянскі абавязак кожнага. На ўласным прыкладзе вучым і нашых дзетак, з якімі разам і прыйшлі на ўчастак. Так супала, што сёння дзень нараджэння ў нашай дачкі Кацярыны, ёй споўнілася 5 гадоў, таму апусціць адзін бюлетэнь ва урну (мамін) дазволілі ёй.

Не пакінулі дзяўчынку без падарунка і члены ўчастковай выбарчай камісіі — уручылі сувенір.

— У спіс нашага ўчастка ўнесены 493 чалавекі. 5% з іх выразілі сваё волевыяўленне ў першы дзень датэрміновага галасавання. Актыўна прыходзяць і сёння, — паведаміла старшыня выбарчага ўчастка №56 Раіса Сарока. — У гэту кампанію, як ніколі раней, надаецца вялікая ўвага стварэнню безбар’ернага асяроддзя. У нас абсталявана сядзячае месца для галасавання. Яно прадугледжана для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, грамадзян сталага ўзросту і цяжарных жанчын. Таксама ёсць павелічальнае шкло і трафарэты для запаўнення бюлетэняў. Скарыстацца імі могуць людзі з дрэнным зрокам. Не страчвае актуальнасці і галасаванне дома, якое пройдзе ў асноўны дзень выбараў, — маем вусныя заяўкі ад 31 чалавека.  

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.