11 декабря по инициативе БОКК на Поставщине стартовала благотворительная акция «Елка желаний»

Общество

Ёлка жаданняў

Акцыя пад такой назвай стартавала 11 снежня па ініцыятыве Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Пра якія падарункі мараць дзеці пад Новы год? У сваіх пісьмах Дзеду Марозу многія просяць айфон, планшэт, плэер, камп’ютар, навушнікі, тэлескапічную вудачку і іншае. А ці бачылі вы, як радуюцца звычайным цацкам, канцылярскім прыладам, цукеркам дзеці з прытулку Сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна, мнагадзетных, апякунскіх, прыёмных, няпоўных, нядобранадзейных сем’яў, дзеці-інваліды, наведвальнікі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, аддзялення дзённага знахо­джання інвалі­даў? Падарункаў чакаюць і людзі сталага ўзросту, якія пражываюць у аддзяленнях кругласутачнага знахо­джання ТЦСАН.

Стаць чараўніком можа кожны з нас. Калі вы хочаце дапамагчы дзецям і пажылым ажыццявіць іх мары, звяртайцеся ў раённую арганізацыю Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (райвыканкам, 1-ы паверх, каб. №15). Падарункі будуць набывацца за спонсарскія ахвяраванні. У гэту справу ўжо ўключыліся некаторыя прамысловыя прадпрыемствы, арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі і проста нераўнадушныя пастаўчане. Спадзяюся, што ў міласэрнасці шырокія межы і мы зможам парадаваць тых, чый сямейны бюджэт не заўсёды дазваляе набыць нават самае неабходнае. Можна прыносіць цацкі, адзенне, абутак, спартыўны інвентар і іншае. Мой нумар заўсёды даступны, тэлефануйце 8(033)645-07-58 або 4-10-04.

Таццяна Шахава, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.