16 декабря начнутся зимние анимационные представления во владениях местного сказочника Деда Бая в Озерках

Важное Культура

Сядзіба Бая гасцей сустракае

16 снежня пачнуцца зімовыя анімацыйныя прадстаўленні ва ўладаннях мясцовага казачніка ў Азёрках.

Да сустрэчы гасцей Дзед Бай падрыхтаваўся грунтоўна: набыў сабе новае футра і ўборы для сваіх сяброў, развучыў з імі новую пастаноўку. Сёлета разам з ім забаўляць гледачоў у чароўным лесе будуць цётка Марыля, Дзед Мароз, Снягурка, Баба Яга і Боўціца.

Як заўсёды, не абыдзецца без прыгод: ваду закаламуціць Баба Яга са сваёй сяброўкай Боўціцай — жанчынай неблагой, але прагнай да інтрыг. Шкодніцы пракрадуцца ў дом Бая, украдуць казкі з чароўнага куфара і пацягнуць іх у гушчыню сасновага лесу. Бо калі іх закапаць, то ва ўсім свеце знікнуць святы, смех і весялосць. Але ажыццявіць каварную задуму не дасць Снягурка, якая своечасова заўважыць нядобрае і разам з гледачамі разбурыць учыненыя Ягой і Боўціцай пусткі. Для гэтага ім неабходна будзе ўзгадаць працяг вершаваных радкоў з казак Уладзіміра Дубоўкі. Дарэчы, у наступным го­дзе споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка. Сваім з’яўленнем казачны персанаж Дзед Бай абавязаны менавіта нашаму знакамітаму земляку.

Адкрытыя анімацыйныя прадстаўленні для пастаўчан адбудуцца 25 снежня гэтага года і 7 студзеня — наступнага. Пачатак у 15.30. 

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.