17 декабря 1959 года были созданы Ракетные войска стратегического назначения. В этом году этому виду Вооруженных Сил исполнилось 60 лет

Приграничье

Яшчэ ў страі!

17 снежня 1959 года рашэннем кіраўніцтва СССР былі створаны ракетныя войскі стратэгічнага назначэння (РВСН). Сёлета гэтаму віду Узброеных Сіл споўнілася 60 гадоў. Знамянальную дату святкавалі і пастаўскія ветэраны-ракетчыкі — 17 снежня яны сабраліся ў раённым Доме культуры, каб успомніць сваё слаўнае вайсковае мінулае.

Гасцямі мерапрыемства былі не толькі сем’і былых ракетчыкаў, але і прадстаўнікі ўлады, сілавых структур, грамадскіх арганізацый, навучэнцы ваенна-патрыятычнага класа СШ №4 і проста жыхары райцэнтра.

Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць саслужыўцаў, якіх ужо няма ў жывых. Зала ўстала і калі загучала знакамітая песня Алега Газманава «Офицеры». У многіх на вачах блішчэлі слёзы.

Віншаванняў былым ракетчыкам у той дзень было шмат. Адным з першых іх выказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, які таксама ўручыў Ганаровыя граматы ветэранам працы Аляўціне Чорнай і Міхаілу Кучару. Старшыня Пастаўскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Валянціна Ромель адзначыла падзякамі жанчын, якія ўнеслі вялікі асабісты ўклад у грамадскую работу 32-й ракетнай дывізіі. Больш чым 20 чалавек узнагаро­джаны памятным медалём «60 лет РВСН» — іх уручыў старшыня Савета ветэранаў 32-й ракетнай дывізіі Юрый Копасаў.

Некалі ні адно свята дывізіі нельга было ўявіць без выступлення вакальна-інструментальнага ансамбля «Современник». Прыязджалі ў Паставы і салісты ВІА інжынерна-сапёрнага батальёна. Частай госцяй на канцэртах была і Алена Грывусевіч, якую арганізатары святочнага мерапрыемства папрасілі зноў, праз дзесяцігоддзі, высту­піць перад ракетчыкамі. Тая з задавальненнем згадзілася. Выступіла і Юлія Дзісько з 1-га ваеннага шпіталя (сёлета яна, дарэчы, заваявала 3-е месца на рэспубліканскім фестывалі «Галасы граніцы»). «Как молоды мы были, как молоды мы были, как искренне любили, как верили в себя…» Упэўненая, што гэтыя словы з праспяванай ёй знакамітай песні кранулі душу кожнага прысутнага ў зале ветэрана.

Сапраўдным падарункам для ўсіх пастаўчан стаў канцэрт ваеннага аркестра Смаргонскай пагранічнай групы. Завяршыла праграму выступленне ваенна-спартыўнага клуба «Азімут», якім нязменна кіруе былы ракетчык Сяргей Сядых.

Праз паўгода ў ветэранаў 32-й ракетнай дывізіі будзе яшчэ адна нагода сабрацца разам. 1 ліпеня 2020 года споўніцца 60 гадоў з дня ўтварэння 32-й ракетнай дывізіі, якая на працягу 33 гадоў дыслацыравалася ў Паставах. На ўрачыстасць абавязкова прыедуць былыя ракетчыкі з іншых гарадоў і краін. Няма сумненняў, што пастаўскі савет ветэранаў арганізуе сустрэчу на высокім узроўні. Юбілей РВСН пацвердзіў, што ў іх яшчэ шмат запалу і жадання служыць грамадству. Нягледзячы на паважаны ўзрост, яны па-ранейшаму ў страі!

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.