2 декабря в Беларуси стартовала республиканская акция «Безопасный Новый год!»

Безопасность

Каб Новы год быў радасным

2 снежня ў Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!».

Яна накіраваная на папярэ­джанне пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да свят і неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі.

У правядзенне акцыі, якая прадоўжыцца да 1 студзеня, актыўна ўключыліся і работнікі Пастаўскага РАНС. На гэтым тыдні разам з юнымі памочнікамі — прадстаўнікамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных — і работнікамі культуры яны пабывалі ў аддзяленнях ТЦСАН па вуліцах Ленінскай і Савецкай у Паставах і ў г.п. Лынтупы, дзе правялі гутаркі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, тэматычныя конкурсы і віктарыны, бяспройгрышныя латарэі, прадэманстравалі відэафільмы і відэаролікі па тэматыцы АБЖ. На наступным тыдні з такой жа місіяй адправяцца ў агульнаадукацыйныя ўстановы раёна. Пры правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў з дзецьмі асаблівая ўвага будзе ўдзелена правілам выкарыстання піратэхнікі, паводзін на вадаёмах у зімовы перыяд і бяспецы ў час зімовых канікул.

 З 18 па 24 снежня акцыя пройдзе ў месцах продажу піратэхнічных вырабаў, дзе з пакупнікамі правядуць прафілактычныя гутаркі, раздадуць інструкцыі па бяспечным выкарыстанні піратэхнікі. З 26 па 31 снежня віншаванні ад ратаўнікоў з Калядамі і Новым годам і заклік выконваць правілы пажарнай бяспекі прагучаць на навучальнай пляцоўцы РАНС у раённым Доме культуры.

Ратаўнікі запрашаюць усіх прыняць удзел у акцыі, папоўніць свой багаж ведаў у галіне бяспекі і правесці час не толькі цікава, але і з карысцю.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.