4 декабря в Поставах открылся пункт проката спортивного и туристического инвентаря

Важное Спорт

4 снежня расчыніў дзверы для наведвальнікаў пункт пракату спартыўнага і турыстычнага інвентару. Ён размясціўся ў райцэнтры па вуліцы Чырвонаармейскай, 15 (на 2-м паверсе будынка РКБА), і належыць ДА «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна».

Да паслуг аматараў актыўнага адпачынку ролікі, веласіпеды, хулахупы, мячы для гульнявых відаў спорту і гімнастычныя, скакалкі, мангалы, палаткі, заплечнікі, спальнікі. Ёсць нават гідракасцюмы. Зімой, вядома, найбольшай папулярнасцю карыстаюцца цюбінгі, лыжы і канькі. Апошнія і дэманструе аднаму з першых наведвальнікаў адміністратар Ніна Рамейка.

Узяць напракат неабходны інвентар можна на 2 гадзіны, дзень альбо тыдзень. Асартымент разлічаны як на дарослых, так і на дзяцей і падлеткаў.

Час работы пункта пракату: аўторак-субота — з 10.00 да 19.00, нядзеля — з 10.00 да 15.00, панядзелак — выхадны. Тэлефон 2-42-01.

Фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.