Многодетные родители Юлия и Валерьян Рутковские, как и многие жители района, начали готовиться к встрече Нового года

Общество

Лунае ў паветры казка

Хоць ад Новага года нас аддзяляе больш чым паўмесяца, але ў паветры ўжо лунае казачная атмасфера

І больш за ўсё спрыяе гэтаму святочнае ўбранне: яркая ілюмінацыя, якая расквеціла вуліцы Пастаў, ёлка-прыгажуня на цэнтральнай плошчы, маляўнічае ўпрыгажэнне арганізацый і прадпрыемстваў.

Пачалі рыхтавацца да сустрэчы Новага года і жыхары райцэнтра. Юлія і Валер’ян Руткоўскія — шматдзетныя бацькі. У сям’і падрастаюць тры сыны: Раман, Яраслаў і Мацвей. Днямі з двума малодшымі дзеткамі яны зайшлі ў магазін «Усадьба», каб прыгле­дзець святочны дэкор.

— Маем уласны дом. Утульную і стыльную атмасферу ў ім стварае жонка, разам з дзецьмі майструе розныя вырабы, — расказваў тата. — Бліжэй да Каляд у нас заўсёды з’яўляецца сімвал зімовых свят — ёлка. Разам «чаруем» над яе аздабленнем. Зайшлі выбраць што-небудзь новенькае з цацак.

Не ведаю, што прыйшлося даспадобы сям’і Руткоўскіх, але дакладна магу сказаць: выбар навагодніх упрыгажэнняў у магазіне ёсць: гірлянды, цацкі, расцяжкі. Набыць тут можна таксама штучныя ёлкі, падсвечнікі, статуэткі і іншую сувенірную прадукцыю. Ну і, вядома, сімвал надыходзячага года па ўсходнім календары — пацешных пацукоў.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.