«Белтелеком» поблагодарил своих самых верных клиентов — пользователей пакета услуг «Ясна»

Общество

Дзякуй, што з намі! — сказаў сваім абанентам «Белтэлекам»

У 2016 годзе «Белтэлекам» запусціў пакет паслуг «Ясна», а напрыканцы сёлетняга года колькасць абанентаў лінейкі прапаноў перасягнула мільённы рубеж. У сувязі з гэтым прадпрыемства вырашыла падзякаваць сваім самым верным прыхільнікам — усім, хто гэты час карыстаўся названай паслугай.

У нашым раёне іх больш за 20 чалавек. Адных сувязісты Пастаўскага ўчастка электрасувязі павіншавалі з выездам на дом, астатніх запрасілі на сустрэчу ў залу для пасяджэнняў структурнага падраздзялення.

— Ад шчырага сэрца дзякуем, што вы зрабілі выбар на карысць пакета паслуг «Ясна» і карыстаецеся ім. Мы цэнім ваш давер, — звярнуўся да запрошаных спецыяліст па продажах Пастаўскага ўчастка электрасувязі Аляксандр Зубко. — Для нас гэта не толькі чарговае значнае дасягненне па колькасці абанентаў, але і стымул рухацца наперад, распрацоўваць новыя сэрвісы, імкнуцца да таго, каб сучасныя паслугі сувязі з’яўляліся ў кожным доме.

Шчырым прыхільнікам лінейкі паслуг «Ясна» былі ўручаны падзячныя лісты ад імя начальніка Пастаўскага ўчастка электрасувязі Іосіфа Тамашэвіча, а таксама падарункі: блакноты і ручкі з лагатыпам прадпрыемства і флэш-карты на 32 ГБ.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.