Была б только фантазия! В РЦДМ организовали выставку, приуроченную к Рождеству и Новому году

Образование

У фантазіі межаў няма

З чаго можна зрабіць ёлку і іншыя навагоднія і калядныя сімвалы? Аказваецца, практычна з усяго, што ёсць пад рукой, была б толькі фантазія! А яе навучэнцам, якія займаюцца ў аб’яднаннях па інтарэсах мастацкага і дэкаратыўна-прыкладнога профіляў раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, а таксама школ Пастаўшчыны, не пазычаць. Гэта ў чарговы раз пацвердзіла традыцыйная выстава, прымеркаваная да Каляд і Новага года, якая з’явілася нядаўна ў РЦДМ.

Складаецца яна з найлепшых работ, створаных дзецьмі і падлеткамі ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў да раённых этапаў рэспубліканскіх конкурсаў «Калядная зорка» і «Зберажом зялёную елку». Таму на выставе можна ўбачыць вялікую колькасць навагодніх ёлак і калядных зорак, сярод якіх размясціліся Дзеды Марозы са Снягуркамі, пацешныя мышкі і пацучкі, каза, гномы, прыгожыя ёлачныя шары і іншыя цацкі, калядныя вянкі і кампазіцыі. Для іх вырабу выкарыстаны самыя розныя матэрыялы: галінкі, шышкі, мох, тканіна, папера, салома, ільняныя і сінтэтычныя ніткі і нават металічныя трубкі і кручкі. Уражвае таксама разнастай­насць тэхнік выканання. Тут і шыццё, і выцінанка, і мастацкі роспіс, і розныя віды вязання і пляцення…

Самыя арыгінальныя і цікавыя работы былі адпраўлены на абласныя этапы названых конкурсаў. У «Каляднай зорцы» ўжо падведзены вынікі і вядомы прызёры. У іх ліку трое пастаўчан. Дыпломамі за першае месца адзначаны Кацярына Кліпа, якая займаецца ў студыі выяўленчага мастацтва «Семицветик» РЦДМ пад кіраўніцтвам Алены Голуб, і Ангеліна Таміліна са школы мастацкіх рамёстваў «Саламяныя фантазіі» (кіраўнік — Таццяна Дзег­цярук). Трэцяе месца ў Вольгі Буйко з аб’яднання па інтарэсах «Умелыя рукі» СШ №3, якім кіруе Галіна Дзевятоўская.

Цяпер у Цэнтры чака­юць вынікаў абласнога этапа конкурсу «Зберажом зялёную елку» і спадзяюцца, што і там сярод нашых дзяцей таксама будуць прызёры.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.