Домна Терентьевна Травкина из деревни Крюки — Почетный донор СССР

Личности

Дзялілася крывёй

Домна Цярэнцьеўна Траўкіна з вёскі Крукі Камайскага сельсавета прыходзіла ў рэдакцыю, каб выказаць праз газету падзяку медыкам, да якіх звярталася па дапамогу. У размове прызналася, што на працягу пражытых гадоў ёй давялося перанесці некалькі аперацый, на шчасце, не самых складаных. А яшчэ заўважыла, што з’яўлялася донарам, і ў пацвярджэнне гэтага паказала пасведчанне «Ганаровы донар СССР».

Яна жыла ў Круках, а працавала прадаўцом у літоўскіх Адуцішках. Праз некалькі гадоў — па той жа спецыяльнасці ў Мулярах, затым — у Круках. 10 гадоў перад выхадам на пенсію даіла кароў у тагачасным калгасе імя Дзяржынскага.

На яе рахунку 63 кроваздачы, прычым 2 апошнія — для мужа, якому зрабілі складаную аперацыю на страўніку, таму патрабавалася пераліванне крыві. 

— Арганізм прывык да гэтай працэдуры і падаваў сігналы, — гаварыла Домна Цярэнцьеўна. — Праходзілі тры месяцы пасля кроваздачы — і пачынала балець галава. Значыць, пара дзяліцца крывёй.

І яна дзялілася. Што ў пенсійным ўзросце адгукнулася ў тым ліку і ўдзячнасцю дзяржаўнага ўзроўню — Ганаровы донар СССР атрымлівае 10-працэнтную надбаўку да пенсіі.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.