Двое граждан осуждены за незаконную охоту и рыбалку. Они получили штраф в 30 и 25 базовых величин

Экология

Парушылі забарону – і паплаціліся

Познім вераснёўскім вечарам на дарозе агульнага карыстання непадалёк вёскі Норыца, у паляўнічых угоддзях фонду запасу, дзе паляўніцтва забаронена, быў затрыманы грама­дзянін С. Пры сабе ён меў зараджаны і незачахлёны паляўнічы карабін, а дазваляльных дакументаў на права палявання не было. Такім чынам парушыў Правілы вядзення паляўніцтва, і супраць яго была ўзбуджана крымінальная справа. Суд Пастаўскага раёна прыгаварыў С. да штрафу на карысць дзяржавы ў размеры 30 базавых велічынь на суму 765 рублёў.

А вось грамадзянін Г. паплаціўся за незаконную здабычу рыбы стаўнымі сеткамі на возеры Доўгае Глыбоцкага раёна. Ім вылаўлены 64 розныя асобіны рыбы і 1 рак. Агульны кошт нанесенага прыродзе ўрону склаў 2 317 рублёў 43 капейкі. Крымінальную справу, узбуджаную супраць яго, разглядаў суд Глыбоцкага раёна і прыгаварыў абвінавачванага да штрафу ў размеры 25 БВ, што складае 637 рублёў 50 капеек, з канфіскацыяй шасці рыбалоўных сетак.

У чарговы раз звяртаюся да пастаўчан: калі вы ведаеце факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, паведамляйце пра іх на нашы мабільныя тэлефоны: 8(029)897-23-02, 8(029)890-55-28, 8(029)249-45-49, 8(033)645-66-78.

Дзмітрый Барыла, старшы дзяржінспектар Глыбоцкай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.