На прошлой жатве Вадим Войтехович в ОАО «Хотилы-агро» на МТЗ-1221 перевез более 2000 тонн зерна

Сельское хозяйство

Працуе з аддачай

На мінулым жніве Вадзім Вайцяховіч у ААТ «Хацілы-агра» на МТЗ-1221 перавёз больш за 2000 тон збожжа і заняў першае месца ў раённым спаборніцтве сярод маладых механізатараў. Яго старанне адзначана Падзякай міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Падзякай старшыні райвыканкама. 

Нарадзіўся Вадзім у Браслаўскім раёне. Затым сям’я пераехала ў Шаркаўшчыну. Любоў да тэхнікі — гэта сямейнае. На камбайне ў свой час працаваў бацька, цяпер ён кранаўшчык.

— З выбарам спецыяльнасці я доўга не вагаўся, — расказваў Вадзім Вайцяховіч. — Пасля заканчэння 9 класаў паступіў у Пастаўскі дзяржаўны каледж. Тут пасябраваў з Арцёмам Чашуном з Хаціл. У гэту гаспадарку быў накіраваны на практыку. Прыгледзеўся да ўмоў працы — і папрасіўся сюды на пастаянную работу.

— Кіраўніцтва заўважыла здольнасці практыканта, — расказваў галоўны інжынер ААТ «Хацілы-агра» Валерый Курто. — У механізатарскі калектыў Вадзіма прынялі з радасцю. Некаторы час папрацаваў на старым трактары, пазней даверылі навейшы. Працавіты, адказны, дысцыплінаваны, хутка ўнікае ў вытворчы працэс, сам ліквідуе дробныя паломкі. Акрамя пасведчання трактарыста-машыніста, вадзіцеля, мае і пасведчанне газаэлектразваршчыка. Адным словам, патэнцыял у яго вялікі. Безумоўна, нашай гаспадарцы патрэбны такія старанныя і мэтанакіраваныя работнікі.

Цяпер хлопец у водпуску. Праводзіць яго ў Шаркаўшчыне, гуляе з малодшымі брацікам і сястрычкай і крыху сумуе па калегах, механізатарскіх клопатах.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.