Отдел внутренних дел райисполкома проводит отбор граждан для поступления в Академию МВД, Могилевский институт МВД и на военный факультет БГУИР

Общество

Хачу ў міліцыі служыць. Дзе мяне навучаць?

Аддзел унутраных спраў райвыканкама да 15 красавіка 2020 года праводзіць адбор грамадзян для паступлення ў Акадэмію МУС і Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь, а таксама на ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Кандыдаты на паступленне павінны мець агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю, добрае здароўе і выдатную фізічную падрыхтоўку, не быць судзімымі. Таксама ў год паступлення ім павінна споўніцца ад 17 да 25 гадоў.

Усе абітурыенты здаюць уступныя іспыты ў форме цэнтралізаванага тэсціравання. Ва ўстановах адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў — рускую або беларускую мову, грамадазнаўства і замежную мову; у БДУІР — рускую або беларускую мову, фізіку і матэматыку.

Курсанты Акадэміі МУС і Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь на перыяд вучобы бясплатна забяспечваюцца добраўпарадкаваным інтэрнатам, трохразовым харчаваннем, форменнымі адзеннем і абуткам. Акрамя іншага, яны навучаюцца прыёмам рукапашнага бою, самба, каратэ і таэквандо, могуць наведваць басейн, атрымаць спартыўныя разрады. Выпускнікі маюць права на дзяржаўнае страхаванне службовай дзейнасці, аздараўленне ў санаторыях МУС Беларусі і Расіі, магчымасць атрымання службовага жылля пасля прыбыцця на службу.

Больш падрабязную інфармацыю па паступленні можна даведацца ў групе кадраў аддзела ўнутраных спраў райвыканкама па тэлефоне 4-21-99 або на сайтах Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь (www.amia.by) і Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь (www.institutemvd.by).


Прахадныя балы ў 2019 годзе

Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь:

  • «Правазнаўства» (спецыялізацыя «Аператыўна-вышуковая дзейнасць») — 242,
  • «Правазнаўства» (спецыялізацыя «Адміністрацыйна-прававая дзейнасць») — 215,
  •  «Эканамічнае права» (спецыялізацыя «Аператыўна-вышуковая дзейнасць») — 273.

Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь:

  • «Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі» — 175,
  • «Прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці» — 90.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі:

  • «Вылічальныя машыны і сеткі спецыяльнага назначэння» — 272.

 Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.