По новому адресу и с новым номером сейчас работает государственная аптека в микрорайоне 5 городка в Поставах

Здравоохранение

Раней яна размяшчалася пры амбулаторыі №1 аддзялення ўрачоў агульнай практыкі цэнтральнай раённай бальніцы. Знахо­дзячыся пад адным дахам з медыцынскай установай, займала спачатку ўсяго 10 квадратных метраў, потым дабавілася яшчэ 5.

— Але такой плошчы нам было вельмі мала, — расказвала загадчыца цэнтральнай аптэкі №87 г. Паставы Жанна Лагвіненка. — Таму вырашылі пераехаць. Доўга шукалі памяшканне і нарэшце знайшлі побач з поштай, дзе да гэтага было аддзяленне Беларусбанка. У канцы мая нам далі яго ў арэнду.

За сродкі і сіламі будаўнічай групы Віцебскага УП «Фармацыя» па новым адрасе зрабілі грунтоўны рамонт. Ён закрануў не толькі непасрэдна столь, сцены і падлогу, але і інжынерныя камунікацыі. Купілі новую мэблю. У пачатку верасня па сутнасці новая аптэка, на якую прыйшлося атрымліваць новую ліцэнзію, расчыніла свае дзверы для наведвальнікаў.

Пасля пераезду многае змянілася. Па-першае, катэгорыя спецыялізаванай арганізацыі сістэмы аховы здароўя (была 4-я, а стала 5-я), яе нумар (з 235-га на 372-гі), а таксама рэжым работы. Раней ён залежаў ад графіка работы амбулаторыі, якая закрывалася ў 6 гадзін вечара, таму аптэка працавала толькі з панядзелка па пятніцу з 8.30 да 17.30, субота і нядзеля былі выхаднымі. Цяпер у будныя дні набыць лекі і медыцынскія інструменты можна з 8.30 да 19.00, у выхадныя — з 9.00 да 16.00. Па-другое, істотна павялічыліся колькасць і асартымент лекавых сродкаў, паколькі на большай плошчы з’явілася магчымасць размясціць больш месцаў для захоўвання. Адпаведна, амаль у тры разы вырасла выручка ад рэалізацыі тавараў. Гэтаму садзейнічае таксама выгаднае месцазнахо­джанне аптэкі. Побач з ёй — аддзяленне паштовай сувязі і магазін «Еўраопт», іншыя гандлёвыя кропкі, дзе заўсёды шмат людзей. За некалькі дзясяткаў метраў — урачэбная амбулаторыя.

Тэкст і фота Алены Шапавалавай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.