Поставская гимназия — лучшая по итогам районного этапа республиканской олимпиады по учебным предметам

Образование

Лідзіруе гімназія

На працягу трох субот — 23, 30 лістапада і 7 снежня — вучні агульнаадукацыйных устаноў Пастаўшчыны дэманстравалі свае веды ў другім (раённым) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Амаль усе інтэлектуальныя спаборніцтвы (па 16 дысцыплінах) праходзілі на базе гарадской СШ №1. Толькі месцам правядзення алімпіяды па фізічнай культуры і здароўі стала БШ №5.

Усяго за ўзнагароды змагаўся 371 школьнік, многія з іх — па двух, а то і па трох прадметах. Заваяваны 132 дыпломы розных узроўняў. Найбольшая іх колькасць (31) на рахунку Пастаўскай гімназіі. На другім месцы з 27 дыпломамі СШ №1. Крыху адстала ад лідараў СШ №2, у якой 23 дыпломы і трэцяе месца. Традыцыйна найлепшы вынік сярод сельскіх школ паказала Варапаеўская СШ (17 дыпломаў).

Як паведамілі ў аддзеле па адукацыі райвыканкама, зараз пачалася падрыхтоўка да трэцяга (абласнога) этапа прадметнай алімпіяды, які пройдзе з 13 па 17 студзеня 2020 года. Хто бу­дзе адстойваць на ім гонар раёна, стане вядома пазней.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.