Поздравления с Новым годом—2020!

Главное Местная власть

Адыходзіць у гісторыю яшчэ адзін год. Для горада ён быў асаблівы: Паставы адзначылі сваё 610-годдзе. Для раёна ў цэлым год багаты на поспехі і здабыткі. Хапала і праблем, цяжкасцей, расчараванняў, не ўсё запланаванае ўдалося ажыццявіць. І ўсё ж падзякуем 2019-му за мірнае неба, спакой і стабільнасць, за ўсё добрае, што ён прынёс грамадству і нашым сем’ям. Падзякуем працоўным калектывам і ўсім жыхарам раёна, хто прымнажаў яго патэнцыял, рабіў усё магчымае для таго, каб Пастаўшчына станавілася больш багатай і прыгожай. Прадоўжым найлепшыя традыцыі і ў 2020-м, тым больш што ён, як і два папярэднія, аб’яўлены ў краіне Годам малой радзімы. Аб’яднаўшы намаганні, мы зможам многае зрабіць для сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

Шчыра жадаем усім жыхарам Пастаўшчыны веры, надзеі і аптымізму! Няхай навагодняе свята прынясе вам толькі радасць, а 2020 год будзе плённым і шчаслівым.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Напрыканцы 2019 года фотаальбом пастаўскай сям’і Андрушкевіч папоўніўся чароўнымі здымкамі. Прыгожы інтэр’ер для фотасесій у нашым райцэнтры стварылі Юлія Фідрык і Надзея Танана — уладальніцы студыі святочнага дэкору і фларыстыкі RED VELVET
Фота Рыты Шылей

Дорогие поставчане!

Примите самые сердечные поздравления с наступающими светлыми праздниками — Новым 2020 годом и Рождеством Христовым!Мы встречаем Новый год с верой в лучшее. Пусть ваши целеустремлённость и трудолюбие станут толчком к новым свершениям, помогут достичь намеченных целей, воплотить в жизнь мечты.От всей души желаю вам здоровья, благополучия, исполнения желаний, загаданных в новогоднюю ночь. Будьте счастливы, дорогие земляки! С Новым годом!

Павел Сильчёнок, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.