РОО «Белая Русь» приготовила подарки для маленьких пациентов Поставской центральной больницы

Общество

Падсаладзілі свята

Напярэдадні каталіцкіх Каляд у Пастаўскай цэнтральнай райбальніцы пабывалі з падарункамі старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Валянціна Ромель і яе намеснік Міхаіл Кабайла.

Да маленькіх пацыентаў, якія знаходзяцца на лячэнні ў дзіцячым, хірургічным і інфекцыйным аддзяленнях бальніцы, госці адправіліся ў рамках праекта «У Новы год — з «Белай Руссю» — ён штогод рэалізуецца падчас рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». З сабой прывезлі не толькі цацкі, настольныя гульні і касметычныя наборы адпаведна ўзросту дзяцей (самаму малодшаму з іх не споўнілася яшчэ і года, а самай старэйшай дзяўчынцы ўжо 15), але і пакеты цукерак. Усё гэта было куплена за ўзносы членаў раённай арганізацыі «Белай Русі», якая існуе на Пастаўшчыне з 2008 года і мае пярвічкі амаль на кожным прадпрыемстве і ва ўстанове.

— Наша арганізацыя створана для таго, каб дапамагаць розным слаям насельніцтва, — гаварыла дзецям, бацькам малышоў і медыкам, якія сабраліся ў гульнявым пакоі дзіцячага аддзялення, Валянціна Ромель. — Мы стараемся дарыць станоўчыя эмоцыі ўсім, каму іх не хапае. Сёння такія эмоцыі патрэбны вам, таму мы прыйшлі ў бальніцу. Віншуем вас з надыходзячымі Калядамі і Новым годам! Няхай здзяйсняюцца ўсе вашы мары, а галоўнае — хутчэй папраўляйцеся, каб паспець дамоў за святочны стол!

З віншаваннямі да прысутных звярнуўся таксама Міхаіл Кабайла. А затым ён дапамог Валянціне Міхайлаўне ўручыць падарункі кожнаму дзіцяці. У канцы кароткай сустрэчы яе ўдзельнікі сфатаграфаваліся на памяць на фоне ўпрыгожанай ёлкі.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.