«Так захотелось праздника!» Необычное новогоднее украшение лаборатории поликлиники ЦРБ

Важное Здравоохранение

Азарт натхніў на творчасць

Заходжу ў лабараторыю паліклінікі цэнтральнай райбальніцы — і застываю ў здзіўленні ад убачанай… казкі: у каміне над складзенымі конусам дроўцамі віюцца агеньчыкі, ля прыбранай прыгажуні ёлачкі некуды ўзбіраецца па лесвіцы гарэзлівы Дзядуля Мароз, ды і незвычайны гарадок вырас немаведама калі і з чаго. А над усім — бухматыя сняжынкі і рог маладзіка.

Заўважыўшы маю зацікаўленасць, лабаранты жартуюць: «Вось такая ў нас фотазона». А затым ужо сур’ёзна дабаўляюць: «Некаторыя наведвальнікі і сапраўды просяць дазволу сфатаграфавацца. Асабліва падабаецца дзецям, нават не так боязна кроў з пальчыка здаваць».

Пытаюся, чыіх рук справа. Адказваюць, што галоўны ініцыятар стварэння навагодняга ўбранства памяшкання — фельчар-лабарант Алена Урбель.

— Так захацелася свята! — расказвала яна. — Новы год на парозе, а ў прыродзе і памяшканні шэра. Кінула кліч: «Дзяўчаты, ствараем казку!» І ўзяліся азартна: прапаноўвалі ідэі, дапамагалі іх ажыццяўляць. Прычым не трацячыся на закупку матэрыялаў. У справу пайшлі тыя, якія знаходзі­лі дома. Асабліва праявілі сябе Алена Адзярыха, Дзіяна Дзяменцьева, Вікторыя Дзевялтоўская, Вераніка Рамановіч. Дапамагалі ў творчасці і нашы мужы.

Ва ўсіх кабінетах лабараторыі, згодна з медыцынскімі стандартамі, стэрыльная чысціня і неабходнае абсталяванне. Тэрыторыя казкі — толькі калідор. Але па ўсім бачна, тут ёй камфортна. А супрацоўнікам і наведвальнікам лабараторыі — больш утульна і, несумненна, радасна.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.