Учащаяся 4 «Б» класса СШ №3 Ира Гаврилович приняла участие в финальном этапе проекта «300 талантов для королевы»

Спорт

Каралева лёгкай атлетыкі

У ліку 43 прадстаўнікоў Віцебскай вобласці навучэнка 4 «Б» класа СШ №3 Іра Гаўрыловіч прыняла ўдзел у фінальным этапе праекта «300 талентаў для каралевы», які праходзіў у сярэдзіне снежня ў Мінску.

Яна адзіная з нашага раёна, каму ўдалося дайсці да фінішнай прамой — рэспубліканскага этапа. Перш чым стаць удзельніцай незабыўнага спартыўнага свята, дзяўчынка паказала выдатныя вынікі па лёгкай атлетыцы на школьным, раённым, занальным і абласным узроўнях. У сталіцу маленькую спартсменку суправаджаў настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ №3 Аляксандр Вавінскі.

— Гэта было сапраўднае свята-шоу! Запомнілася ўсё: прывітанні вядомых айчынных спартсменаў Вадзіма Дзевятоўскага, Максіма Недасекава, Карыны Таранды, міністра спорту і турызму Беларусі Сяргея Кавальчука, паказальныя выступленні ўдзельнікаў праекта, цырымонія закрыцця. Іры асабліва спадабалася скакаць на скакалцы, — дзяліліся ўражаннямі настаўнік і яго вучаніца.

А колькі радасці пакінулі новыя знаёмствы! Пра ўдзел у рэспубліканскім спартыўным свяце будуць нагадваць падзячны ліст, сертыфікат удзельніка, медаль і каштоўны падарунак  — фітнес-бранзалет.

 Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.