Управление по сельскому хозяйству и продовольствию и РК ОО «БРСМ» инициировали соревнование среди операторов машинного доения

Сельское хозяйство

А колькі карова дае малака?

Так і хочацца адказаць словамі з гэтага ж мультфільма: «Не выдаіш за дзень — стоміцца рука». На павышэнне вытворчасці малака ў зімова-стойлавы перыяд і разлічваюць упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і раённы камітэт ГА «БРСМ», якія ініцыявалі спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення.

Прадэманстраваць свае сілы ў конкурсе сярод маладых жывёлаводаў прапануецца членам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, якія працуюць у гаспадарках Пастаўшчыны. Ён пройдзе ў два этапы: лістапад—снежань бягучага года і студзень—сакавік наступнага.  Спаборнічаць удзельнікі будуць у трох групах.

У першую групу гаспадарак уваходзяць ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай» і «Камайскі-­агра». У другую — ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі», ААТ «Кураполле-агра», КУСП «Дунілавічы-агра» і «Ляхаўшчына-агра». У трэцяй групе пазмагаюцца  прадстаўнікі ААТ «Ярэва-агра», «Янавіца-агра» і «Сцяг Перамогі-агра». Праўда, арганізатары папярэджваюць, што ў катэгорыі «Групы» магчымыя змены.

Ад канкурсантаў патрабуецца дасягнуць найвышэйшых вынікаў па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі за перыяд правядзення спаборніцтва, а таксама не знізіць прадукцыйнасці надояў у параўнанні з мінулым годам. Пераможцаў і прызёраў на кожным этапе і ў кожнай групе гаспадарак узнагародзяць дыпломамі і ўручаць каштоўныя падарункі, якія набудзе райкам БРСМ за членскія ўзносы.

Раёнка будзе сачыць за ходам спаборніцтва і расказваць на сваіх старонках пра маладых жывёлаводаў.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.