В Поставах по улице Юбилейной в четверг открылся магазин известной торговой сети «Соседи»

Важное Общество

У нас з’явіліся «Суседзі»

Так цяпер з радасцю гавораць жыхары мікрараёна вуліцы Юбілейнай у Паставах, дзе ў чацвер адкрыўся магазін вядомай гандлёвай сеткі.

Размясціўся ён у будынку ТАА «Дысананс» плошчай 1 800 квадратных метраў, узведзеным за новымі шматпавярховымі дамамі. Непасрэдна «Суседзі» займаюць 1 200 «квадратаў», з якіх 726 — гандлёвая зала. Астатняя плошча здаецца іншым арандатарам, сярод якіх у хуткім часе будуць аптэка, магазіны адзення, «Міла», «Кветкі» і салон «На сувязі».

У пастаўскім супермаркеце прадстаўлены ўсе асноўныя групы харчовых, а таксама нехарчовыя тавары: мясныя, малочныя, каўбасныя, хлебабулачныя і кулінарныя вырабы, бакалея, рыба, садавіна і агародніна, спіртныя напіткі, тавары гаспадарча-бытавога назначэння і іншае.  Усяго каля 12 тысяч найменняў. Частка прадукцыі — у прыватнасці многія віды хлеба, разнастайная выпечка і пячэнне, вэнджаныя мяса і каўбасы, сушы і піца — вырабляецца ў размешчаных тут жа цэхах. У Паставах арганізаваны практычна поўны цыкл вытворчасці, які маецца ў Мінску, за выключэннем выпякання тартоў.

Разам з дырэктарам ТАА «Дысананс» Дзмітрыем Казурам Ганна Чакатоўская перарэзала чырвоную стужку на ўваходзе ў гандлёвую залу, пасля чаго для гасцей правялі экскурсію па магазіне. А роўна ў 12 гадзін «Суседзі» расчынілі свае дзверы для пакупнікоў. Паглядзець на новы аб’ект гандлю і набыць тавары са зніжкамі — а ў дзень адкрыцця на многія прадукты, харчовыя і нехарчовыя вырабы дзейнічалі вельмі выгадныя акцыйныя прапановы — прыйшлі сотні пастаўчан. Многія з іх скарысталіся магчымасцю набыць усяго за адну капейку карту ўдзельніка бонуснай праграмы «Купілка».

Як абяцаюць гаспадары «Суседзяў», акцыі і бонусы ў магазіне будуць дзейнічаць пастаянна.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

1 комментарий по теме “В Поставах по улице Юбилейной в четверг открылся магазин известной торговой сети «Соседи»

  1. Выпечка очень вкусноя, обслуживание на 5 из 5, сортимент?, цены нормальные,стоянка не очень узкая,машину поставишь но выйти не сможежь.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.