Вечер с пользой для здоровья. На Воропаевском ФОКе работает спортивная секция аэробики

Важное Спорт

Выбіраем аэробіку

З надыходам восені вечары сталі даўжэйшымі. Кожны сам вызначае, як іх бавіць. Адзін з варыянтаў — правесці вольны час з карысцю для здароўя.

Для гэтай мэты на Варапаеўскім ФАКу арганізавана платная спартыўная секцыя аэробікі, ідэю стварэння якой падала дырэктар гарпасялковага Дома куль­туры Юлія Галяш. Першыя заняткі адбыліся ў сакавіку 2018-га. А сёлета секцыя набывае ўсё большую папулярнасць. Сюды прыходзяць, каб зарадзіцца пазітывам, патанцаваць, пакінуўшы хатнюю руціну. Праводзіць заняткі па аэробіцы Вольга Танана. Спачатку аэробікай захапілася сама, тры гады ездзіла ў Паставы. Дзякуючы сябрам наведвала майстар-класы ў Польшчы і Германіі. Скончыла спецыяльныя курсы. А калі прапанавалі весці секцыю ў Варапаеве — ахвотна згадзілася.

Трэнер пастаянна самаўдас­ка­нальваецца. Яе дэвіз: «У жыцці трэ­ба імкнуцца абагнаць не іншых, а самога сябе». Яго ж пры­трымліваюцца і ўсе наведвальніцы.

— Паспрабавала — і атрымала масу задавальнення. Ахвотна іду на заняткі, — дзеліцца аматарка аэробікі Надзея. — Падабаецца, што займаемся менавіта ў гру­пе. Ганарымся сабой, калі ўда­ец­ца выконваць складаныя практы­каванні.

Вырашыла наведаць секцыю і я. Пераканалася, што аэробіка не толькі карысная для здароўя, але і дае зарад энергіі.

Дарэчы, у студзені ў мясцовым Доме культуры плануюць адкрыць аматарскае аб’яднанне «Формула здароўя» для жанчын сталага ўзросту.

Святлана Шафаровіч
Фота Таццяны Насевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.